Санта-Інэ́с () — востраў у заходняй частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 3688 км².

Санта-Інэс — адзін з найбуйнейшых астравоў Паўднёвай Амерыкі. Знаходзіцца ў 2220 км на поўдзень ад Сант'яга, сталіцы Чылі. Адкрыты ў 1520 г. экспедыцыяй Ф. Магелана. Да пачатку XIX ст. на поўначы вострава сяліліся індзейцы-кавескар.

Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт - 1371 м. Берагі стромкія, перарэзаныя залівамі і фіёрдамі. У гарах назіраецца сталы ледавіковы покрыў. Флора і фаўна бедныя. На ўзбярэжжы шмат марскіх птушак, цюленяў, навакольныя воды насяляюць кіты і дэльфіны.

Спасылкі Isla Santa Inés: Chile Geological Survey Professional Paper, Volume 1386

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Чылі Санта-Інэс