Надзвычайнае становішча — асаблівы прававы рэжым дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і , прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, які ўводзіцца ў краіне ці асобных яе раёнах для абароны ад знешняй ці ўнутранай пагрозы, падтрымання грамадскага парадку. Магчымасць увядзення звычайна прадугледжваецца канстытуцыяй.

Рэжым надзвычайнага становішча прадугледжвае абмежаванне правоў і свабод грамадзян, юрыдычных асоб, а таксама ўскладанне на іх дадатковых абавязкаў. Уводзіцца ў выпадку стыхійнага бедства, тэхналагічнага здарэння, узброенага сутыкнення і грамадскага беспарадку.

thumb|300px|Танкі перагарадзілі дарогу ў Каіры падчас надзвычайнага становішча (Егіпецкая рэвалюцыя 2011 года)

Беларусь 24 чэрвеня 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 117-З «Аб надзвычайным становішчы». Паводле 1-га артыкула Закона, надзвычайнае становішча азначае часовы прававы парадак дзейнасці ўстаноў і службовых асоб, што дапускае прыпыненне правоў і свабод асоб і ўстаноў і ўскладанне дадатковых абавязкаў на іх. Паводле 3-га артыкула, падставай для яго ўвядзення служыць: бедства, што выклікала чалавечыя ахвяры, шкоду прыроднаму асяроддзю і значныя матэрыяльныя страты, парушыла ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва і патрабуе правядзення шырокай і безадкладнай выратавальнай працы. гвалт з боку згуртавання асоб і ўстаноў, у выніку якога ўзнікла пагроза жыццю людзей і існаванню дзяржавы.

У выпадку бедства падставай бывае тэхнагеннае здарэнне і прыроднае (стыхійнае) бедства, у тым ліку экалагічнае: эпідэмія і эпізаотыя. Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўказам прэзідэнта Беларусі з унясеннем яго ў 3-дзённы тэрмін на зацвярджэнне Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Указ страчвае сілу, калі Савет Рэспублікі зацвярджае яго меншасцю галасоў ад свайго поўнага складу. Паводле 9-га артыкула, «Тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча, якое ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не можа перавышаць 30 содняў, а ўводзімага ў яе асобных мясцовасцях, — 60 содняў». Для падаўжэння яго тэрміна дзеяння патрабуецца новы ўказ прэзідэнта.

Захады Паводле 11-га артыкула Закона 2002 г. «Аб надзвычайным становішчы», указ прэзідэнта Беларусі можа прадугледжваць у якасці захадаў: прыпыненне дзейнасці дзяржаўных устаноў; абмежаванне на выезд і ўезд і на свабоду перасоўвання; усталяванне дзяржаўнай аховы грамадскіх перавозак і інфраструктуры жыццядзейнасці насельніцтва; абмежаванне перамяшчэння грошай і тавараў і ажыццяўлення паслуг; устанаўленне парадку продажу, набыцця і размеркавання харчавання і побытавых вырабаў першай неабходнасці; забарону сходаў, вулічных шэсцяў і пікетавання з боку згуртаванняў асоб і ўстаноў; прыпыненне стачак на тэрмін да 3 месяцаў; абмежаванне руху і надгляд сродкаў перавозкі; прыпыненне вытворчасці, у якой выкарыстоўваецца выбуховае, радыяактыўнае, біялагічна і хімічна небяспечнае рэчыва; перамяшчэнне (эвакуацыю) каштоўнасцей у бяспечную мясцовасць.

Пры бедстве таксама могуць прадугледжвацца: часовае адсяленне жыхароў у жылыя памяшканні ў бяспечнай мясцовасці; каранцін; перанакіраванне ўстаноў на вытворчасць патрэбных пры бедстве тавараў і змяненне раскладу іх працы, прыцягненне дзяржаўных матэрыяльных запасаў; прызначэнне часовых выканаўцаў абавязкаў кіраўнікоў устаноў замест адхіленых за неналежную працу; прыцягненне працаздольнага насельніцтва і сродкаў перавозкі грамадзян да безадкладнай выратавальнай працы.

Пры гвалце могуць прадугледзіць: забарону ва ўсталяваны час знаходзіцца ў грамадскім месцы (на вуліцы) без пропуску і пасведчання асобы (каменданцкая гадзіна); папярэднюю цэнзуру СМІ і арышт друкаваных вырабаў, гукаўзмацняльных, множыльных і радыёперадавальных прыладаў, абмежаванне акрэдытацыі журналістаў; прыпыненне дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў; праверку пасведчанняў асобы, асабісты надгляд, надгляд рэчаў, жылля і сродкаў перавозкі; забарону продажу і часовы адбор зброі, боепрыпасаў, атрутных, выбуховых і радыяактыўных рэчываў, вайсковай тэхнікі, забарону продажу спіртовых вырабаў і абмежаванне продажу лекаў, што змяшчаюць дурманлівыя і псіхатропныя рэчывы; выдварэнне іншагародніх парушальнікаў абмежаванняў.

Паводле 14-га артыкула, на час надзвычайнага становішча адкладаюцца выбары і рэферэндум. 14-м артыкулам таксама дапускаецца скасаванне з боку прэзідэнта Беларусі заканадаўства ўстаноў дзяржаўнага кіравання. Для забяспячэння парадку надзвычайнага становішча выкарыстоўваюць сілы і сродкі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўнутраныя войскі, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Таксама могуць прыцягнуць Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь і памежныя войскі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Паводле 24-га артыкула, прыцягнутым да выратавальнай працы грамадзянам выплочваецца заробак. Урад Беларусі пакрывае пацярпелым грамадзянам маёмасную шкоду і дае жыллё.

Гісторыя У СССР надзвычайнае становішча абвяшчалі падчас міжэтнічных хваляванняў у Азербайджанскай (Карабахская вайна), Армянскай і Узбекскай ССР.

Гл. таксама Дыктатар, Старажытны Рым, Senatus consultum ultimum, Ваеннае становішча Ваеннае становішча ў Рэспубліцы Беларусь

Катэгорыя:Палітычныя працэсы Катэгорыя:Канстытуцыйнае права Катэгорыя:Кіраванне ў надзвычайных сітуацыях