Спіра́льная антэна — дыяпазонная антэна бягучай хвалі ў выглядзе цыліндрычнай, канічнай або плоскай спіралі.
Памеры спіральнай антэны разлічваюцца такім чынам, каб забяспечыць выпраменьванне з кругавой або эліптычнай палярызацыяй і патрэбны напрамак дыяграмы накіраванасці.
Спіральныя антэны выкарыстоўваюцца самастойна і ў якасці апрамяняльнікаў люстравых і лінзавых антэн і элементаў фазіраваных антэнных рашотак у дэцыметровым і сантыметровым дыяпазонах хваль.
Літаратура
Спасылкі Спиральная антенна // Большой энциклопедический политехнический словарь, 2004.
Катэгорыя:Антэны