Прако́п Авяр’я́навіч Странако́ў (, Грачухі — , ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграія Пракоп Авяр’янавіч Странакоў нарадзіўся ў вёсцы Грачухі (зараз у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці). Скончыў 7 класаў школы. Працаваў на цагельным заводзе ў Мінску і лесакамбінаце ў Бабруйску. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З чэрвеня 1942 года ўдзельнік баёў на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.

Камандзір ўзвода кіравання 642-га пушачнага артылерыйскага палка (24-я пушачная артылерыйская брыгада, 5-я артылерыйская дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант П. А. Стралкоў вызначыўся з групай разведчыкаў у кастрычніку 1943 года пры вызваленні Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля фарсіравання Дняпра карэкціраваў агонь артылерыйскага палка, у баі каля вёскі Старое Лутава ўдзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка. У баі за вёску Новае Лутава замяніў камандзіра роты і павёў байцоў у атаку. Быў паранены, але не пакінуў поле бою.

Пасля вайны П. А. Станакоў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу. З 1958 года маёр Странакоў у запасе. Жыў і працаваў у Ташкенце.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага 2 ордэны Чырвонай Зоркі медалі

Памяць У 1964 годзе імя П. А. Странакова было прысвоена пачатковай школе ў вёсцы Зялёны Краж Жлобінскага раёнаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 июля 1964 г. № 336 «О присвоении имени П. А. Стренакова Зелёно-Кряжской начальной школе Жлобинского района» . Імем Героя названы вуліца ў вёсцы Зялёны Краж і школа ў вёсцы Грачухі Жлобінскага раёна.

Літаратура

Спасылкі

Стренаков Прокофий Аверьянович // Праект «Память народа» Стренаков Прокофий Аверьянович (1917—1961) // «Беларусь поминт». Спецпраект выдавецкага дома «Беларусь сегодня»

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне Катэгорыя:Маёры СССР Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны