Брэ́зна (, , ) — горад у цэнтральнай Славакіі на рацэ Грон у Славацкім Рудагор’і.
Гісторыя Брэзна была ўпершыню згадана ў 1265 годзе ў лісце караля Белы IV як «Берэзун» — шахцёрскае паселішча, дзе здабываліся высакародныя металы.
У 1380 годзе Брэзна атрымала гарадскія правы. У XVII стагоддзі ў наваколлях горада пачалася здабыча дрэва, што прыцягнула струмень імігрантаў — лесасекаў з Штырыі. Насельніцтва таксама займалася авечкагадоўляй, гатаваннем вядомага «брызскага» сыра з авечага малака і пчалярствам. У суседнім Гронцы быў створаны металургічны завод. Дзякуючы ўсяму гэтаму горад квітнеў.
У 1650 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд III даў гораду права вольнага каралеўскага горада.
У XIX стагоддзі ў Аўстра-Венгрыі з’яўляюцца буйнейшыя заводы і шахты і так Брэзна ўваходзіць у паласу стагнацыі, якая доўжылася да сярэдзіны XX стагоддзя, калі пачалася індустрыялізацыя горада.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Славутасці Ансамбль галоўнай плошчы з касцёлам Св. Марыі
Вядомыя асобы Іван Бела (нар. у 1964) — палкоўнік славацкай арміі, славацкі касманаўт
Спасылкі Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Славакіі Катэгорыя:Шахцёрскія гарады