Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ; ) — галоўны дзяржаўны ўніверсітэт у Познані. Заснаваны 4 красавіка 1919 года пад часовай назвай Польскі ўніверсітэт у Познані, затым Пястоўскі ўніверсітэт, а з 10 красавіка 1920 года пад зацверджанай урадам афіцыйнай назвай Пазнаньскі ўніверсітэт. Сучасная назва прынята 24 снежня 1955 года. Мае 15 факультэтаў. У цяперашні час універсітэт налічвае больш за 47000 студэнтаў на 183 спецыялізацыях, а таксама каля 1300 аспірантаў. Універсітэт з’яўляецца ўдзельнікам праекта ЕС «Эразмус».

Гісторыя На падставе каралеўскага прывілея Жыгімонта III Вазы з 28 жніўня 1611 года Езуіцкі калегіюм у Познані пераўтварыўся ў Першы ўніверсітэт у Познані.

1939—1945 — нацысцкія акупанты спынілі дзейнасць ўніверсітэта.

1945 — аднаўленне дзейнасці адразу пасля спынення ваенных дзеянняў у Познані.

1955 — змена назвы на «Універсітэт імя Адама Міцкевіча».

У 2021 годзе ва ўніверсітэце была адкрыта кафедра беларусістыкі разам з адпаведным бакалаўрскім курсам.

Факультэты

Факультэт англійскай мовы Факультэт біялогіі Факультэт хіміі Факультэт польскай і класічнай філалогіі Факультэт фізікі Факультэт гісторыі Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Факультэт геаграфіі і геалогіі Факультэт паліталогіі і журналістыкі Факультэт сацыяльных навук Факультэт сучасных замежных моў Факультэт педагогікі і выяўленчага мастацтва ў г. Каліш Факультэт права і адміністрацыі Факультэт адукацыйных даследаванняў Факультэт тэалогіі

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэту імя Адама Міцкевіча Афіцыйная старонка ўніверсітэту на англійскай мове

Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Універсітэт імя Адама Міцкевіча Катэгорыя:1919 год у Познані