Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасць і размяшчэнне зброі. Старшыня камітэта і 3 яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 4 чэрвеня 2020 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Пантус.
Структура Апарат — старшыня, першы намеснік старшыні, намеснік старшыні, 1 галоўнае ўпраўленне, 4 упраўленні, 6 аддзелаў, 6 сектароў, група справаводства;Структурные подразделения Прадпрыемствы — 140-ы рамонтны завод (Барысаў), «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы, Брэсцкая вобласць), ААТ «2566-ы завод по рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» (Барысаў, Мінская вобласць), «Агат — электрамеханічны завод», «Агат — сістэм», «Агат — сістэмы кіравання», «Завод дакладнай электрамеханікі» (в. Станькава, Мінская вобласць), «Алевкурп», «Белзнешпрамсэрвіс», «Белспецзнештэхніка», «Белтэхэкспарт», «Белтэх Аптронікс», Канструктарскае бюро «Дысплей» (Віцебск), «КБ Радар», «Волатаўта», Гомельскае КБ «Прамень», Мінскі завод колавых цягачоў, ААТ «МНІПІ» (Мінск), ААТ «НДІ ЭВМ», «ОКБ ТСП», Аршанскі авіярамонтны завод, ААТ «Пеленг», ЗАТ «Тэхніка сувязі» (Орша), ААТ «Кідма тэк» (Мінск).Прадпрыемствы (2021)Государственный военно-промышленный комитет Республики Беларусь
Задачы Паводле Статута камітэт мае наступныя задачы: парадкаванне распрацоўкі і ўтрымання зброі; спрыянне вытворчасці зброі падпарадкаванымі прадпрыемствамі дзеля забеспячэння войска і павелічэння яе збыту за мяжу; парадкаванне ваенна-прамысловай супрацы; нагляд за перамяшчэннем зброі праз дзяржаўную мяжу; парадкаванне навігацыі.
Паўнамоцтвы Паводле Статута ведамства мае паўнамоцтвы на: выдаткоўванне на правядзенне і замову доследаў і распрацоўкі зброі; запыт і атрыманне звестак аб зброі; стварэнне міжведамасных радаў з удзелам спецыялістаў на падставе дагавораў.
Экспарт
У 2016 годзе экспарт прадукцыі вайсковага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складае 110 % у дачыненні да 2017 года, прычым пастаўкі часта ўключалі высокатэхналагічнае ўзбраенне. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараў ЗШАБеларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik, 7 февраля 2019. Галоўным пакупніком з’яўляецца Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Беларусі і РФ у ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпартБелорусский экспорт вооружений растет: главный покупатель — Россия (14 марта 2019). Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнамБеларусь вошла в топ-20 мировых экспортеров оружия // Комсомольская правда, 1 февраля 2018Торговля оружием и будущее Беларуси (5 марта 2011). Сярод ключавых пакупнікоў ёсць таксама Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і УгандаОружие не берут. Из-за чего Лукашенко согласился на интеграцию с Россией . Аснову экспарту складаюць сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікіБеларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия // TUT.BY, 21 февраля 2017Белорусские системы РЭБ {поставленные из ОАЭ} выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Aviapro, 27 июня 2020Посадить американский беспилотник Ирану помогли белорусские технологии? (15 декабря 2011). Акрамя таго, аказваюцца паслугі па рамонце вайсковай авіяцыіБангладеш, Вьетнам, Болгария , Демократическая Республика Конго, Ирак . Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія з’яўляюцца амаль рэгулярнымі закупшчыкамі беларускіх боепрыпасаў. У спісе сусветных экспарцёраў зброі SIPRI па выніках 2020 года Беларусь заняла 19-е месца з 25-ці. Агульны аб’ём паставак ад сусветнага складае ўсяго 0,3 %. У параўнанні з узроўнем экспарту зброі ў 2011—2015 гады, паказчык істотна знізіўся — на 34 %. Асноўнымі атрымальнікамі экспартуемай з Беларусі зброі названыя такія краіны, як В’етнам (26 % ад агульнага аб’ёму), Сербія (каля 16 %) і Судан (роўна 13 %)Беларусь оказалась в топ-20 в списке крупнейших экспортеров оружия .
Санкцыі У 2022 годзе камітэт, яго старшыня Пантус і многія беларускія ваенна-прамысловыя прадпрыемствы трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, а таксама пад санкцыі Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Японіі, Аўстраліі, Украіны Державний військово-промисловий комітет Республіки Білорусь]. Вышэйпералічаныя краіны, акрамя Японіі, унеслі ў санкцыйныя спісы і Вячаслава Расалая, намесніка старшыні камітэта. Таксама камітэт (у чэрвені 2022 года), Пантус (у чэрвені 2023 года), Расалай і першы намеснік старшыні камітэта Алег Мішчанка (у снежні 2023 года) былі уключаны ў санкцыйныя спісы ЕС і Швейцарыі. З 9 жніўня 2024 года Мішчанка знаходзіцца у санкцыйным спісе КанадыКанада запровадила санкції проти наймолодшого сина Лукашенка Колі.
Гл. таксама Ваенна-прамысловы комплекс Беларусі MILEX
Крыніцы
Спасылкі Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі
Катэгорыя:Дзяржаўныя камітэты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС