Улад Юліян Кірыкеш (; нар. , Бакэу, Румынія) — румынскі футбаліст венгерскага паходжання, абаронца бухарэсцкага ФКСБ і нацыянальнай зборнай Румыніі.

Клубная кар’ера Займацца футболам Улад пачаў у родным горадзе, але потым перайшоў у клуб «Ардзялул» з Клужа, дзе ў гэты ж час у акадэміі займаліся Міхай Рэдуц і Александру Максім. У 2007 годзе Кірыкеш далучыўся да акадэміі партугальскай «Бенфікі», дзе правёў 12 месяцаў. У 2008 гозе вярнуўся на радзіму, дзе спачатку выступаў за «Інтэрнацыянал», а потым за «Пандурый».

З 2012 года Улад з’яўляўся іграком сталічанага клуба «Сцяўа», які выклаў за іграка 1,2 млн еўра. 24 жніўня 2013 года румынскі клуб прадаўправы на іграка англійскаму «Тотэнхэм Хотспур» за 9,5 млн еўраTottenham agree price for Chiriches . FIFA.com. Дэбют іграка за новы клуб прыпаў на матч Кубка лігі супраць «Астан Вілы», які скончыўся перамогаў «шпораў» з лікам 4:0.

30 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе абаронцы ў італьянскі клуб «Напалі»"Наполи" официально объявил о трансфере Влада Кирикеша. football.by.

У верасні 2019 года быў арандаваны «Сасуола» з абавязацельствам выкупу«Сассуоло» арендовал Кирикеша у «Наполи» с обязательством выкупа. by.tribuna.com, на наступны год стаў паўнавартасным іграком каманды. У ліпені 2022 года перайшоў у «Крэманезэ».

У ліпені 2023 года вярнуўся ў ФКСБ.

Міжнародная кар’ера Улад дэбютаваў за нацыянальную зборную Румыніі 2 верасня 2011 года ў матчы супраць зборнай ЛюксембургаTorje double keeps Romania in touch. UEFA.com.

Дасягненні «Сцяўа»: Чэмпіён Румыніі: 2013 Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2013

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Румыніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Румыніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянал Курця-дэ-Арджэш Катэгорыя:Ігракі ФК Пандурый Катэгорыя:Ігракі ФК Сцяўа Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Сасуола Катэгорыя:Ігракі ФК Крэманезэ