Гэты артыкул пра ўзнагароду Італьянскага каралеўства. Пра ўзнагароду Італьянскай рэспублікі гл. «Ордэн Зоркі Італіі».
Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі () — ордэн Італьянскага Каралеўства.
Гісторыя Заснаваны Дэкрэтам Караля Італіі Віктара Эмануіла III ад 18 студзеня 1914 года для ўзнагароджання за выдатную службу на падуладных туземных тэрыторыях (у калоніях). Узнагароджваліся толькі італьянскія грамадзяне.
Міністр калоній старшынстваваў у Савеце ордэна, які ўключаў: Першага сакратара Вялікага магістрата Ордэна Святых Маўрыкія і Лазара, канцлера Ордэна Кароны Італіі, двух членаў Савета па справах калоній, прадстаўніка Міністра замежных спраў і генеральнага дырэктара Міністэрства калоній.
Ордэн неаднаразова мадыфікаваўся.
Каралеўскім Дэкрэтам ад 9 мая 1939 года было дазволена ўзнагароджваць ордэнам замежных грамадзян.
У 1943 годзе, пасля страты Італіяй сваіх калоній, ордэн перастаў прысуджацца.
Ступені ордэна Кавалер Вялікага крыжа () Вялікі афіцэр () Камандор () Афіцэр () Кавалер ()
Максімальная колькасць кавалераў Быў усталяваны штогадовы максімум кавалераў ордэна: 150 кавалераў 50 афіцэраў 20 камандораў 7 вялікіх афіцэраў 4 кавалеры Вялікага крыжа
Спасылкі l’Ordine Coloniale della Stella d’Italia. Antiche Opinioni Gli Ordini Cavallereschi di Giorgio Aldrighetti. L' ordine al merito della stella d' Italia
Катэгорыя:Рыцарскія ордэны