Навары́на () — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 2473 км². Насельніцтва (2012 г.) - 1677 чал. На востраве Наварына знаходзіцца горад Пуэрта-Уільямс, адміністрацыйны цэнтр Чылійскай Антарктыкі.

Геаграфія Востраў Наварына месціцца ў 2394 км на поўдзень ад Сант'яга, сталіцы Чылі. Даўжыня - 88,4 км. Найбольшая шырыня - 46 км. Ад вострава Вогненная Зямля аддзелены пралівам Бігль, ад вострава Остэ на захадзе — аднайменным пралівам, які ў самым вузкім месцы дасягае толькі 533 м. Паверхня вострава ўзгорыстая, пакрыта пакатымі ўзвышшамі і гарамі. Найвышэйшая гара хрыбта Дыентэс-дэ-Наварын дасягае 1180 м. На Наварыне некалькі буйных азёр, шмат кароткіх рэк.

Клімат марскі прахалодны. На поўдні сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае 800 мм. У зімовыя месяцы выпадае снег. Сярэднегадавая тэмпература тут трымаецца каля +1,9°C. На поўначы дзякуючы горнаму затуленню ад пануючых заходніх і паўднёвых вятроў больш цёпла і суха, сярэднегадавая тэмпература +9,6°C, гадавая норма ападкаў 467 мм.

Прырода Дзякуючы разнастайнаму рэльефу і кліматычным адрозненням на поўначы і на поўдні востраў Наварына мае некалькі прыродных комплексаў — прыбярэжны паўночны, дзе дамінуюць шырокалісцевыя лясы і гоныя лугі, горны з нізкімі лясамі, хмызнякамі і тундрамі, паўднёвы з перавагай тундравай расліннасці. На поўначы сустракаюцца некаторыя цеплалюбныя віды казурак і маленькія птушкі-калібры. На поўдні фаўна прадстаўлена ластаногімі, марскімі птушкамі, у тым ліку пінгвінамі.

Гісторыя Каля 6000 гадоў таму востраў быў населены індзейцамі, меркавана прамымі продкамі ямана, што жылі на захадзе вострава ў XVII ст., займаліся рыбалоўствам і паляваннем. У 1624 г. востраў даследаваны галандскай экспедыцыяй. З сярэдзіны XIX ст. на Наварына сяліліся еўрапейскія каланісты, якія ўпадабалі яго з-за прыдатных умоў для развіцця авечкагадоўлі. У выніку сутычак з еўрапейцамі, а таксама завезеных імі эпідэмічных захворванняў колькасць карэннага насельніцтва значна скарацілася. Аднак ямана працягваюць жыць на Наварына і сёння. Немалую роль у захаванні прадстаўнікоў гэтага народа і яго культуры адыгралі брытанскія місіянеры.

Эканоміка Найбуйнейшае паселішча і порт на востраве Наварына — горад Пуэрта-Уільямс, заснаваны ў 1953 г. Традыцыйная галіна гаспадаркі — авечкагадоўля. У нашы дні пераважае сектар абслугоўвання. На Наварына імкліва развіваецца прыгодніцкі турызм.

Спасылкі Travel guide for Isla Navarino, Tierra del Fuego Rustyn Mesdag, The Dientes Circuit on Isla Navarino Ed Darack, Isla Navarino, Chile

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Чылі Наварына