Instagram (чытаецца — Інстаграм) — міжнародная платформа абмену фатаздымкамі і відэазапісамі, якая дазваляе карыстальнікам здымаць фатаграфіі і відэа, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць іх праз свой сэрвіс і шэраг іншых сацыяльных сетакDan Frommer Here’s How To Use Instagram. Instagram робіць фатаграфіі ў квадратнай форме — як камеры Kodak Instamatic і Polaroid, і як любыя сярэднефарматныя камеры 6×6. Большасць мабільных фотапраграм выкарыстоўвае суадносіны бакоў 3:2.

Гэтая праграма сумяшчальны з прыладамі iPhone, iPad і iPod Touch на iOS 4.3 і вышэй, а таксама з тэлефонамі на платформе Android 2.2 і вышэй з падтрымкай OpenGL ES 2. Распаўсюджваецца праз App Store і Google Play адпаведна.

У красавіку 2012 года Instagram быў набыты кампаніяй Facebook. Дакладны кошт пакупкі склаў 300 мільёнаў долараў грашовымі сродкамі і 23 мільёны акцый кампанііEmil Protalinski Facebook buying Instagram for $300 million, 23 million shares .

Гісторыя Распрацоўка Instagram пачалася ў Сан-Францыска, калі Кевін Сістрам (Kevin Systrom) і Майк Крыгер (Mike Krieger) вырашылі пераарыентаваць свой праект Burbn на мабільныя фатаграфііSystrom, Kevin What is the history of Instagram. Праграма з’явілася ў App Store кампаніі Apple 6 кастрычніка 2010 года.

Неўзабаве пасля выпуску праграмы да каманды далучыўся Джош Рыдэль у якасці менеджара супольнасці. У лістападзе 2010 года каманда папоўнілася Шэйнам Суіні — інжынерам праекту, а ў жніўні 2011 года — Джэсікай Золман як ІТ-евангелісткай супольнасці.

У студзені 2011 года да праграмы былі дададзены хэштэгі для таго, каб было лягчэй знаходзіць карыстальнікаў і фотаздымкіIntroducing Hashtags on Instagram .

У верасні 2011 года была выпушчана версія праграмы 2.0, у якой з’явіліся жывыя фільтры, імгненная змена нахілу, чатыры новыя фільтры, фатаграфіі высокага разрознення, апцыянальныя межы, паварот адным клікам і абноўлены значок Introducing Instagram v2.0 . У красавіку 2012 года была выпушчана версія праграмы для платформы AndroidInstagram стала даступная ўладальнікам Android-смартфонаў, якое за суткі было спампавана больш за мільён разоўПриложение Instagram для Android менее чем за сутки скачано 1 млн раз .

9 красавіка 2012 г. Facebook абвясціў пра набыццё мабільнай фотапраграмы Instagram за 1 млрд долараў. Уладальнікам гэтага фатасервісу Facebook пералічыў 300 мільёнаў долараў і перадаў каля 23 мільёнаў сваіх акцый. Акрамя таго, сацыяльная сетка абавязалася ў выпадку зрыву ўгоды выплаціць Instagram няўстойку ў 200 мільёнаў долараўFacebook раскрыў падрабязнасці здзелкі па куплі Instagram . У сувязі з купляй 25 чэрвеня выйшла абнаўленне 2.5.0, у выніку якога ў Instagram з’явілася больш шчыльная інтэграцыя з Facebook.

У жніўні 2012 кожную секунду ў Instagram ставілася 575 лайкаў і дадаваўся 81 каментарый. На Instagram карыстальнікі праводзілі ў сярэднім 257 хвілін у месяц, што на паўтары гадзіны больш, чым у Твітэры.Instagram ў СоцКаталогу

У канцы 2012 года Instagram анансаваў змену правілаў карыстальніцкага дагавора. Сярод новаўвядзенняў павінны быў з’явіцца пункт, што Instagram атрымлівае правы на выкарыстанне фатаграфій, што запампоўваюць яго карыстальнікі, у тым ліку ў рэкламных мэтах.webcitation.org/6DbgYYUfJ Julianne Pepitone Instagram can now sell your photos for ads Гэта выклікала рэзкую крытыку ў грамадстве, як сярод удзельнікаў Instagram, так і з боку юрыстаў па аўтарскім праве. Многія ўдзельнікі Instagram выдалілі свае ўліковыя запісы. Па звестках аналітычнай службы AppData, Instagram, магчыма, страціў да 25 % карыстальнікаў — яго штодзённая наведвальнасць знізілася з 16 млн да 12 млн. Чуткі аб адмове карыстальнікаў ад Instagram ударылі па акцыях Facebook. Сутыкнуўшыся з крытыкай і пратэстамі, кіраўніцтва сэрвісу перафармулявала спрэчны пункт карыстальніцкага дагавора, заявіўшы, што іх намеры былі няправільна зразуметыя.

У красавіку 2013 года Instagram паведаміў аб пачатку ўкаранення сваёй новай распрацоўкі, якая дазволіць карыстальнікам адзначаць на фатаздымках сябе, сваіх сяброў, цікавыя месцы, а таксама вядомыя брэнды. Акрамя гэтага будзе прадастаўленая магчымасць наладжваць сістэму апавяшчэнняў аб новых адзнаках і, у тым ліку, рабіць іх прыватныміInstagram даў сваім карыстальнікам новыя магчымасці.

У чэрвені 2013 Instagram анансаваў магчымасць запісу відэа даўжынёй да 15 секунд.

8 жніўня 2013 з’явілася інтэграцыя з сацыяльнай сеткай «У Кантакце»Горад у прамым эфіры .

Маштабы Да снежня 2010 года ў Instagram быў адзін мільён зарэгістраваных карыстальнікаў. У чэрвені 2011 года — ужо пяць мільёнаў. Да верасня гэтая лічба падвоілася, а да сакавіка 2012 колькасць карыстальнікаў дасягнула амаль 30 мільёнаўПочти фотограф. Instagram сделал на Android. Пад канец лютага 2013 года Instagram абвясціў аб 100 мільёнах актыўных карыстальнікаў.

Instagram паведаміў пра 100 мільёнаў запампаваных фатаграфій у ліпені 2012 года, у жніўні гэта колькасць дасягнула 150 мільёнаў.

Фінансаванне 5 сакавіка 2010 года, падчас працы над праграмай Burbn, Кевін Сістром закрыў раўнд фінансавання ў памеры 500 000 долараў ад Baseline Ventures і Andreessen Horowitz. 2 лютага 2011 года было абвешчана, што Instagram прыцягнуў 7 мільёнаў долараў ад розных інвестараў, у тым ліку ад Benchmark Capital, Джэка Дорсея, Крыса Сака (праз фонд LOWERCASE Capital) і Адама Д’Анджэла.

Узнагароды У студзені 2011 года Instagram заняў другое месца ў намінацыі «Найлепшая мабільная праграма» ў конкурсе 2010 TechCrunch Crunchies Congratulations Crunchies Winners!. TechCrunch: The Crunchies Awards. У маі 2011 года часопіс Fast Company паставіў CEO Кевіна Сістрама на 66-е месца ў спісе «100 самых крэатыўных людзей у бізнесе ў 2011 годзе» The 100 Most Creative People in Business in 2011. FastCompany. У чэрвені 2011 года часопіс Inc уключыў заснавальнікаў Сістрама і Крыгера ў спіс «30 тых, каму няма 30»Christine Lagorio Kevin Systrom and Mike Krieger, Founders of Instagram. У верасні 2011 года Instagram выйграў у намінацыі «Найлепшая мясцовая праграма» ў конкурсе SF Weekly Web AwardsJake Swearingen SF Weekly Web Awards 2011: We Have Some Winners!. У 2011 годзе Састром і Крыгер з’явіліся на вокладцы вераснёўскага выпуску часопіса 7×7 The Hot 20 2011 . У снежні 2011 года Apple выбрала Instagram «праграмай года для iPhone»

Instagram прылады і сэрвісы Папулярнасць праграмы справакавала з’яўленне мноства распрацовак, так ці інакш звязаных з Instagram. У якасці асобнага напрамку такіх распрацовак можна вылучыць праекты разнастайных прылад, прызначаных для працы з Instagram.

Першым з такіх прылад з’яўляецца Instagram Socialmatic Camera — камера, дызайн якой выкананы ў стылі значка Instagram. Камера дазваляе адразу апрацаваць фатаграфію і даслаць яе ў Instagram, а таксама ў момант раздрукаваць фатаграфію. Такім чынам, распрацоўшчыкі прылады хочуць перанесці Instagram у рэальны свет, прапаноўваючы карыстальнікам дзяліцца фатаздымкамі не толькі ў сацыяльнай сетцы, але і ў жыцціInstagram Socialmatic Camera — новая эра сацыяльных сетак. Першыя мадэлі прадукту ADR студыі і Polaroid, якія можна будзе набыць ужо ў 2013 годзе, будуць мець два аб’ектывы, сэнсарны дысплэй, міні-прынтар з 4-ма картрыджамі, аптычны зум, 3G модуль, а таксама абсталяваны WiFi і Bluetooth.Instagram Socialmatic Camera Polaroid

Другой прыладай з’яўляецца адмысловая лічбавая фатарамка Instacube, якая таксама выканана ў стылістыцы значка Instagram і ўмее паказваць на сваім экране фатаграфіі са стужкі абранага Instagram уліковага запісу.

Таксама з’яўляюцца сэрвісы, якія дазваляюць надрукаваць фатаграфіі карыстальнікаў Instagram на розных прадметах — магніты, падушкі, майкі, палотны і інш.

Праграмы Instamap — гэта праграма, якая дазваляе знайсці Instagram фатаграфіі па зададзеным геаграфічным месцазнаходжанні або хэштэгу. Вынік можа быць адлюстраваны ў выглядзе галерэі або карты; 100 Cameras in 1 — праграма для iPhone, якая дазваляе накладваць яшчэ больш эфектаў на фатаграфіі з Instagram. Statigr.am — бясплатная праграма, якая дазваляе праглядаць статыстыку пра ўліковы запіс Instagram, уключаючы інфармацыю пра падпісчыкаў, лайкі і каментарыі; 4 K Stogram — бясплатная праграма з адкрытым кодам, якая дазваляе спампоўваць фатаграфіі Instagram на PC, Mac або Linux.

Аналагі BeautyBeat — праграма, якая дазваляе запампаваць свой відарыс, апрацаваць фільтрамі і падзяліцца з сябрамі вынікам.

Спасылкі Instagram.com

Катэгорыя:Хостынг выяў Катэгорыя:Сацыяльныя сеткі Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Сайты паводле алфавіта Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2010 годзе Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android Катэгорыя:Дадаткі, якія выкарыстоўваюць OpenGL Катэгорыя:IPhone Катэгорыя:Apple iOS Катэгорыя:Фатаграфія Катэгорыя:Instagram