Пстрычка, пстрык, або клікПаслугач не знойдзены, або Складанасці беларускамоўнай камп'ютарнай тэрміналогіі () — націск адной з кнопак указальнай прылады ўводу. Назва паходзіць ад асаблівасці большасці камп’ютарных мышэй.

У Windows

Праваднік У Правадніку Windows ёсць два рэжымы працы мышы: класічны (адкрываць двайной пстрычкай, вылучаць адзіночным); як у браўзерах (адкрываць адзіночным, вылучаць навядзеннем курсора).

Далей апісаны аперацыі, якія можна выканаць з дапамогай стандартнай трохкнопкавай мышы з кольцам у стандартным (класічным) рэжыме.

Левая кнопка

Адзіночная пстрычка

актывізацыя і «вылучэнне» элементаў (вокнаў, тэкставых палёў, значкоў рабочага стала); націск кнопак, устаноўкі галачак і радыё-кнопак, выбару элементаў спісу; выбар каманд з меню; згортванне меню (калі пстрыкнуць па-за межамі меню); з націснутай клавішай  — вылучэнне «праз адзін»; з націснутай клавішай  — вылучэнне дыяпазону.

Двайная пстрычка Двайны націск мышшу () — пстрычка левай кнопкі мышы два разы без доўгай паўзы паміж націскамі. адкрыццё аў і папак; вылучэнне слоў у тэксце; з націснутай клавішай  — уласцівасці файла ці папкі.

Перацягванне з заціснутай левай кнопкай (drag-and-drop) вылучэнне аб'ектаў пункцірнай рамкай (заціскаем левую кнопку на пустым месцы); перамяшчэнне вылучаных аб'ектаў з аднаго месца на іншае (заціскаем левую кнопку на адным з аб'ектаў); вылучэнне тэксту; з націснутай клавішай  — капіраванне файла ці папкі; з націснутай клавішай  — стварэнне ярлыка да файла ці папцы. з націснутай клавішай  — перамяшчэнне файла ці папкі.

Правая кнопка Адзіночная пстрычка — выклік кантэкстнага меню; Перацягванне з заціснутай правай кнопкай (drag-and-drop). Пасля завяршэння адкрываецца кантэкстнае меню, у якім можна выбраць адзін з 3-х варыянтаў: перамясціць, капіраваць і стварыць ярлык.

Сярэдняя кнопка (кольца, прагортка) Адзіночная пстрычка ў Word, Excel, браўзерах — аўтаматычная прагортка змесціва. Пстрычка сярэдняй кнопкай па гіперспасылцы — адкрыць спасылку ў новай укладцы (для прагляднікаў, якія падтрымліваюць гэту магчымасць). Пракрутка кольца — прагортка змесціва акна праграмы ці яго маштабаванне. + кольца — маштабаванне змесціва ў некаторых праграмах (Word, Excel, браўзеры).

У кансолі Linux Пры выкарыстанні бібліятэкі gpm становяцца магчымымі наступныя дзеянні мышшу: Пры руху мышы з націснутай левай кнопкай — вылучэнне тэксту з капіраваннем яго ў буфер абмену (у праграмах, якія выкарыстоўваюць curses, такіх так Midnight Commander, часам трэба адначасова трымаць клавішу : у адваротным выпадку тэкст будзе скапіраваны ва ўнутраны буфер праграмы). Па пстрычцы сярэдняй кнопкай мышы — устаўка скапіраванага тэксту (у праграмах, якія выкарыстоўваюць curses, трэба адначасова трымаць заціснутай клавішу ).

Катэгорыя:Інтэрфейс карыстальніка Катэгорыя:Камп'ютарныя мышы