Тыя́гу Эмілія́ну да Сі́лва (; нар. , , Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера
Раннія гады Першай дарослай камандай Тыягу Сілвы быў «Жувентуды», неўзабаве ён прыцягнуў увагу еўрапейскіх клубаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразільскіх легіянераў. Тыягу знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 года. У Расіі Тыягу сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флуміненсі». Ён стаў адным з лідараў каманды, якая здолела дайсці да фіналу Кубка Лібертадорэс у 2008 годзе.
«Мілан» У снежні 2008 года Тыягу далучыўся да «Мілана» за 10 мільёнаў еўраThiago Silva è del Milan È lui l’erede di Maldini. Corriere della Sera. Дэбютаваў за клуб у таварыскай гульні супраць «Гановера 96». Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сезона 2009/10. У цэлым правёў сезон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 года іграком зацікавіўся мадрыдскі «Рэал», але «Мілан» адмовіў іспанцам у продажы. 18 мая 2011 года ігрок падоўжыў кантракт з «Міланам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 годаThiago 2016! AC Milan.
«Пары Сен-Жэрмен» 14 ліпеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 5 гадоў. Паводле дагавора гадавы заробак іграка склаў 12 мільёнаў еўра. У першым сезоне выступаў за французскі клуб каманда стала чэмпіёнам Францыі.
«Чэлсі» У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у лонданскі «Чэлсі»«Челси» объявил о переходе Тиаго Силвы. Контракт подписан по схеме «1+1». by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера Тыягу Сілва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 года ў склад алімпійскай зборнай Бразіліі. Ён быў адным з двух ігракоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдынью. Да Алімпіяды Сілва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць Сінгапура і В’етнама.
Дасягненні «Флуміненсі»: Уладальнік Кубка Бразіліі: 2007
«Мілан»: Чэмпіён Італіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (7): 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Францыі (5): 2015, 2016, 2017, 2018, 2020 Уладальнік Кубка французскай лігі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Францыі (5): 2013, 2015, 2017, 2018, 2019
«Чэлсі»: Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2021 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2021
Зборная Бразіліі: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019 Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Педрабранка Катэгорыя:Ігракі ФК Жувентуды Катэгорыя:Ігракі ФК Порту B Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Флуміненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе