Рыка́рду Андра́дэ Куарэ́жма Берна́рду (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2003—2018).
Клубная кар’ера «Спортынг» Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клуба «Спортынг». У сезоне 2000/01 ён дэбютаваў у другой камандзе клуба, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай Суперлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сезоне 2002/2003 вынікі «Спортынга» не ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнера Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму і Крыштыяну Раналду.
«Барселона» У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барселону» за 6 млн еўра. Ён дэбютаваў у складзе каталонцаў у таварыскім матчы супраць «Мілана», дзе забіў свой першы гол за клуб. Аднак з цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнерам «Барселоны» Франкам Райкардам не заладзіліся, і Куарэжма заявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клуб, пакуль Райкаард не сыдзе з каманды.
«Порту» У выніку Рыкарду пакінуў «Барселону», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму і 15 млн еўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з гола ў Суперкубку УЕФА і пераможнага мяча ў браму «Бенфікі» ў матчы на Суперкубак Партугаліі.
«Інтэрнацыянале» 1 верасня 2008 года Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт з італьянскім клубам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 годаКуарежма перешёл в «Интер» за 25 млн фунтов . championat.ru. Аднак за 2 няпоўных года ў складзе міланцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай з якіх стаў недахоп трэнерскага даверу, гэтак і не здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасць гульняў.
«Бешыкташ» 13 чэрвеня 2010 года Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»; сума трансферу склала 6 млн фунтаў«Бешикташ» подписал Куарежму . championat.ru. Першыя галы за новы клуб Рыкарду забіў у матчах Лігі Еўропы 2010. У пачатку сакавіка 2012 года з’явілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасля сваркі з галоўным трэнерам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матча Лігі Еўропы супраць мадрыдскага «Атлетыка»Рикарду Куарежма отстранён от работы с «Бешикташем» . НТВ+. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэнні за свае выказванні«Assumo que errei, estava a sentir-me envergonhado» — Quaresma . abola.pt, у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і ігрок вярнуўся да гульняў за клуб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бешыкташа» адправіла Карвалала ў адстаўкуПас из-за границы. sport-express.ru.
Вяртанне ў «Порту» Куарэжма вярнуўся ў «Порту» ў першы дзень 2014 года, больш за дзесяць тысяч заўзятараў віталі іграка на першай трэніроўцыQuaresma: "É nesta casa que me sinto feliz. FC Porto. Да вяртання Рыкарду правёў картокі час у Дубаі, дзе гуляў за мясцовы клуб «Аль-Ахлі».
Вяртанне ў «Бешыкташ» У чэрвені 2015 года стала вядома аб магчымым вяртанні Куарэжмы ў «Бешыкташ». 22 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клубамРикарду Куарежма стал игроком "Бешикташа". football.by.
«Касымпаша» У жніўні 2019 года перайшоў у іншы клуб са Стамбула — «Касымпашу»Куарежма подписал контракт с «Касымпашой». by.tribuna.com. У ліпені 2020 года стала вядома, што Куарэжма па заканчэнні кантракта пакідае клубКуарежма покинул турецкую «Касымпашу». by.tribuna.com.
«Віторыя» У верасні 2020 года стаў іграком «Віторыі» з ГімарайншаКуарежма перешел в «Виторию». Клуб представил его в образе короля. by.tribuna.com. У маі 2022 года абвясціў, што пакідае клуб.
Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Партугаліі Рыкарду дэбютаваў у чэрвені 2003 года ва ўзросце 20 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі. 24 сакавіка 2007 года ён забіў свой першы гол за зборную ў гульні супраць зборнай БельгііПортугалия разгромила Бельгию. championat.ru.
Дасягненні Клубныя «Спортынг» Чэмпіён Партугаліі: 2002 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2002 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2002
«Порту» Чэмпіён Партугаліі (3): 2006, 2007, 2008 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2006 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2004, 2006 Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 2004
«Інтэрнацыянале» Чэмпіён Італіі: 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
«Бешыкташ» Чэмпіён Турцыі (2): 2016, 2017 Уладальнік Кубка Турцыі: 2011
«Аль-Ахлі» Уладальнік Кубка прэзідэнта ААЭ: 2013
Міжнародныя Партугалія Чэмпіён Еўропы: 2016
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Шабаб Аль-Ахлі Катэгорыя:Ігракі ФК Касымпаша Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе