«Флуміненсі» () — бразільскі футбольны клуб з горада Рыа-дэ-Жанэйра, заснаваны ў 1902 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Бразіліі (1970, 1984, 2010, 2012), 32-разовы чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра, уладальнік Кубка Лібертадорэс (2023). Клуб з’яўляецца адным з чатырох традыцыйных грандаў свайго штата разам з «Фламенгу», «Батафогу» і «Васка да Гама» і адным з традыцыйна наймацнейшых футбольных клубаў Бразіліі, сузаснавальнік Клуба трынаццаці, арганізацыі самых папулярных і тытулаваных клубаў Бразіліі. Агульная колькасць заўзятараў клуба дасягае 9 млн чалавек.
Дасягненні Чэмпіён Бразіліі: 4 1970, 1984, 2010, 2012
Кубак Бразіліі: 1 2007
Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 32 1906, 1907, 1908, 1909, 1911, 1917, 1918, 1919, 1924, 1936, 1937, 1938, 1940, 1941, 1946, 1951, 1959, 1964, 1969, 1971, 1973, 1975, 1976, 1980, 1983, 1984, 1985, 1995, 2002, 2005, 2012, 2022
Кубак Лібертадорэс: 1 2023
Кубак Рыа: 1 1952
Турнір Рыа — Сан-Паўлу: 2 1957, 1960
Прымейра-ліга: 1 2016
Спасылкі
Афіцыйны сайт Старонка клуба на сайце Goal.com
Флуміненсі