Луі́с Адрыя́ну ды Соза да Сі́лва або Луіс Адрыяна (; нар. , , Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік клуба «Інтэрнасьянал» з Порту-Алегры і ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Кар’ера Кар’еру пачаў у клубе «Інтэрнасьянал», аднак ужо ў хуткім часе перайшоў у склад данецкага «Шахцёра» за 3 млн еўра. Ужо 19 сакавіка 2007 года малады бразілец дэбютаваў у чэмпіянаце Украіны ў данецкім дэрбі супраць «Металурга».
21 кастрычніка 2014 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць беларускага БАТЭ Луіс адзначыўся пяццю забітымі галамі, паўтарыўшы дасягненне Ліянеля Месі па колькасці забітых мячоў у адным матчы турніру. Акрамя таго, нападнік стаў першым, хто здолеў вызначыцца чатыры разы за першы тайм, да таго ж ён усталяваў новы рэкорд, забіўшы чатыры галы за 16 хвілінБАТЭ — «Шахтер». Луис Адриано сделал покер за 16 минут. by.tribuna.com. У гэтым жа матчы Адрыяну абышоў Андрэя Вараб’я і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клуба.
«Мілан» 2 ліпеня 2015 года нападнік афіцыйна перайшоў у італьянскі «Мілан», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 8 млн еўра«Милан» объявил о подписании Луиса Адриану. by.tribuna.com. У складзе «Мілана», аднак, не здолеў замацавацца ў аснове, прайграўшы канкурэнцыю Карласу Баку, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Па выніках 2016 года італьянскае выданне La Repubblica прызнала Луіса Адрыяну найгоршым іграком чэмпіянату.
«Спартак» 16 студзеня 2017 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Луіса Адрыяну ў маскоўскі «Спартак»«Спартак» объявил о переходе Луиса Адриано . by.tribuna.com.
Апошнія гады = У ліпені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам». У лютым 2022 года падпісаў з турэцкім «Антальяспорам» кантракт на 1,5 гады. У лютым 2023 года папоўніў склад «Інтэрнасьянала».
Дасягненні «Інтэрнасьянал»: Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2006
«Шахцёр»: Чэмпіён Украіны (6): 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014 Уладальнік Кубка Украіны (4): 2008, 2011, 2012, 2013 Уладальнік Суперкубка Украіны (5): 2008, 2010, 2012, 2013, 2014 Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
«Мілан»: Уладальнік Суперкубка Італіі: 2016
«Спартак»: Чэмпіён Расіі: 2017 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2017
«Палмейрас»: Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2020 Уладальнік Кубка Бразіліі: 2020 Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 2020, 2021
Крыніцы
Спасылкі
Луіс Адрыяну на Topforward
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Палмейрас Катэгорыя:Ігракі ФК Антальяспор