Дзяніс Мядзведзеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. Пачынаючы з сезона 2008 стаў трапляць у асноўны склад «Гомеля». Па выніках сезона 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Дзяніс адправіўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». Улетку 2010 вярнуўся з арэнды і стаў выступаць за каманду «Гомель-2» у Другой лізе.
З 2011 года выступаў у Першай лізе за мінскі СКВІЧ, светлагорскі «Хімік» і «Рэчыцу-2014». У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.
Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам. З чэрвеня 2015 года замацаваўся ў асноўным складзе «Гомеля», гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У пачатку 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, перайшоў у мінскі «Прамень». У жніўні 2016 года пакінуў сталічны клуб і неўзабаве вярнуўся ў светлагорскі «Хімік».
У пачатку 2017 года далучыўся да стаўбцоўскага «Нёмана-Агра», а ў жніўні таго ж года стаў іграком «Узды». У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах (да якіх паўабаронца меў адносіны падчас выступаў за «Прамень») атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю. У 2018 годзе працаваў па-за футболам, выступаючы таксама на аматарскім узроўні.
У жніўні 2020 года быў зноў дыскваліфікаваны на 2 гады па чарговай справе аб дагаварных матчах.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Гомель 11 0 2006 дубль Гомель 22 1 2007 дубль Гомель 26 0 2008 Д1 Гомель 3 0 2009 Д1 Гомель 5 0 2010 (1) Д2 Ведрыч-97 15 0 2010 (2) Д3 Гомель-2 16 2 2011 Д2 СКВІЧ 21 0 2012 Д2 Хімік 26 0 2013 Д2 Ведрыч-97 29 0 2014 Д2 Рэчыца-2014 30 0 2015 Д1 Гомель 17 0 2016 (1) Д2 Прамень 13 0 2016 (2) Д2 Хімік 10 0 2017 (1) Д2 Нёман-Агра 13 0 2017 (2) Д3 Узда 10 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель-2 Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Узда