Э́лтан да Сі́лва Ару́да (; нар. , Сан-Гансалу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Бразіліі правёў 3 матчы і стаў уладальнікам Кубка Амерыкі. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам партугальскага клуба «Фрэамунды».
Кар’ера Гульнявая Кар’еру пачаў у роднай Бразіліі, выступаючы за клуб «Васка да Гама», разам з якой заваяваў шэраг трафеяў. У 2002 годзе перабраўся ў Партугалію, дзе далучыўся да складу клуба «Лейрыя». 9 сакавіка 2003 года дэбютаваў за клуб у матчы супраць «Акадэмікі», які скончыўся з лікам 3:1. У канцы сезону 2004/05 падпісаў кантракт з клубам «Порту». Першыя сезоны ў новым клубе правёў на лаўцы запасных ігракоў, бо на той час за «цмокаў» выступаў выбітны ігрок Вітор Бая. З цягам часу заняў месца асноўнага брамніка клуба. Пакінуў «Порту» ўлетку 2016 года.
15 лістапада 2006 года Элтан дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швейцарыі. У 2007 годзе Элтан уваходзіў у склад зборнай у розыгрышы Кубка Амерыкі, дзе Бразілія стала пераможцам турніру, аднак на пляцоўку брамнік не выходзіў.
Трэнерская У студзені 2018 года пачаў трэнерскую кар’еру, узначаліўшы клуб «Фрэамунды» з трэцяга дывізіёна Партугаліі.
Дасягненні Клубныя «Васка да Гама»: Чэмпіён Бразіліі: 2000 Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 2000 Уладальнік Кубка Меркасур: 2000
«Порту»: Чэмпіён Партугаліі (7): 2006, 2007, 2008, 2009, 2011, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Партугаліі (4): 2006, 2009, 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (6): 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013 Перможца Лігі Еўропы: 2011
Міжнародныя Бразілія: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2007
Крыніцы
Спасылкі
Старонка на афіцыйным сайце «Порту»
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Уніян Лейрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Бразіліі Катэгорыя:Трэнеры ФК Фрэамунды Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе