Рыкарда Іван Радрыгес Арая (; нар. , , Швейцарыя) — швейцарскі футбаліст іспана-чылійскага паходжання, крайні абаронца італьянскага клуба «Тарына» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.

Клубная кар’ера За клуб «Цюрых» Радрыгес дэбютаваў 21 сакавіка 2010 года, выйшаўшы на замену траўмаванаму партнёру. Гульцу на той момант было ўсяго 17 гадоў. 5 красавіка абаронца ўжо згуляў поўны матч у цюрыхскім дэрбі супраць «Грасхопера». З наступнымі сезонамі Рыкарда атрымліваў усё больш гульнявой практыцы. А паводле апытання сярод заўзятараў клуба ў сезоне 2011/2012 стаў найлепшым футбалістам клуба.

13 студзеня 2012 года за 7,5 мільёнаў еўра ігрок быў падпісаны нямецкім «Вольфсбургам». У хуткім часе абаронца стаў іграком асноўнага складу. Дэбют іграка прыпаў на хатнюю перамогу над «Кёльнам» з лікам 1:0Polter versüßt Magaths Debütantenball. Kicker..

8 чэрвеня 2017 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Радрыгеса ў «Мілан», з якім абаронца падпісаў чатырохгадовы кантракт«Милан» объявил о подписании 4-летнего контракта с Рикардо Родригесом. by.tribuna.com.. У студзені 2020 года на правах арэнды далучыўся да нідэрландскага ПСВЗащитник «Милана» Родригес арендован ПСВ. by.tribuna.com..

У жніўні 2020 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Тарына»«Милан» продал Рикардо Родригеса «Торино» за 3 млн евро. by.tribuna.com..

Міжнародная кар’ера 7 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у складзе зборнай Швейцарыі ў матчы супраць зборнай Уэльса, але дэбют апынуўся няўдалым, бо швейцарцы трывалі паражэнне з лікам 0:2.

Дасягненні «Вольфсбург»: Уладальнік Кубка Германіі: 2015 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Цюрых Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года