Нікалас Ладэйра (; нар. , , Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Сіэтл Саўндэрс» і нацыянальнай зборнай Уругвая.
Кар’ера
Клубная Нікалас прыйшоў у акадэмію клуба «Насьяналь» у 14 гадоў. Праз чатыры гады ён дэбютаваў за асноўны склад клуба. У наступныя гады малады футбаліст хутка прагрэсаваў. У 2009 годзе яго тры галы дапамаглі клубу дайсці да паўфіналу Кубка Лібертадорэс. У студзені 2010 года Ладэйра падпісаў двухгадовы кантракт з амстэрдамскім «Аяксам». На той момант у гэтым клубе ўжо выступалі два ўругвайскіх іграка, гэта значыць Бруна Сільва і Луіс Суарэс. 7 лютага 2010 года Нікалас дэбютаваў у складзе сталічнага калектыву ў матчы супраць «Твентэ», аднак у хуткім часе атрымаў траўму і цалкам прапусціў сезон 2010/11.
20 ліпеня 2012 года бразільскі «Батафогу» выкупіў правы на іграка, а ў маі 2014 года ўругваец падпісаў кантракт з клубам «Карынтыянс». Гэтаму бразільскаму клубу трансфер абышоўся ў 4,5 млн бразільскіх рэалаў. 5 лютага 2015 года далучыўся да складу аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс», дзе атрымаў 10 нумарЛодейро подписал контракт с «Бока Хуниорс». sports.ru.
У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Сіэтл Саўндэрс»«Сиэттл Саундерс» подписали Николаса Лодейро. by.tribuna.com.
Міжнародная У складзе нацыянальнай зборнай Уругвая дэбютаваў у 2009 годзе ў матчы супраць зборнай Коста-Рыкі.
Дасягненні
Клубныя «Насьяналь»: Чэмпіён Уругвая: 2009
«Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2010
«Батафогу»: Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 2013
«Бока Хуніярс»: Чэмпіён Аргенціны: 2015 Уладальнік Кубка Аргенціны: 2015
«Сіэтл Саўндэрс»: Уладальнік Кубка МЛС: 2016
Міжнародныя Уругвай: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сіэтл Саўндэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс Катэгорыя:Ігракі ФК Батафогу Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Насьяналь Мантэвідэа Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе