Сві́нка — рака ў Беларусі, на тэрыторыі Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Свячанка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 15 км, з іх 10 км на тэрыторыі Бешанковіцкага раёнаОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 52 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Выцякае з возера Канцовае за 0,5 км у напрамку на захад ад вёскі Малая Вядрэнь. Цячэ праз азёры Ведрэньскае, Глыбочына, Баярскае, Хоцькаўскае і Запольскае. Упадае ў Свячанку каля паўднёвай ускраіны аграгарадка Свяча.
Літаратура
Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Чашніцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Улы