Мікола Бушчык, таксама Мікалай Уладзіміравіч Бушчык (нар. года, вёска Дзераўная, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія У 1969 годзе скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча (РСФСР); у 1975 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут; у 1980 годзе ўступіў у Беларускі саюз мастакоў. У 1975—81 гадах працаваў выкладчыкам Беларускага політэхнічнага інстытута.

Працуе ў жанрах тэматычнай карціны («Які прыгожы гэты свет», 1976; «Узыходжанне» і «Трынаццаць», 1992), партрэта, пейзажа. Шмат карцін, прысвечаных беларускай тэматыцы: «Беларуская вёска», «Бабулькі ў Гродна», «Слуцкія вароты ў Нясвіжы», «Вечар у Віцебску», «Звонкі вечар у Слоніме», «Восень на Палаце».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў