Сяргей Ціханоўскі (нар. , в. Слабада, ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ, адкуль у 2010 годзе перайшоў у першалігавы «Рудзенск». У 2011 годзе стаў іграком жодзінскага клуба «Тарпеда-БелАЗ», разам з якім дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак замацавацца ў аснове жодзінцаў не здолеў, пераважна толькі выхадзіў на замену. У выніку ў лютым 2013 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
Сезон 2013 правёў у Першай лізе за «Бярозу-2010». У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». Спачатку трывала гуляў за аснову магіляўчан, але потым стаў радзей трапляць у склад. У кастрычніку 2014 года пакінуў «Дняпро».
Са студзеня 2015 года знаходзіўся ў складзе мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 падпісаў кантракт. Здолеў замацавацца ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мазыран. У ліпені 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў гэтаму клубу. У лютым адправіўся ў стан «Віцебска» і неўзабаве падпісаў кантракт. У складзе віцяблян стаў адным з асноўных апорных паўабаронцаў. У сезоне 2017 часцей выхадзіў на замену.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Віцебскам», аднак у лютым пакінуў каманду і неўзабаве далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»).
У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі» і замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019. Сезон 2019 пачынаў у аснове, аднак пазней стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года пакінуў клуб і неўзабаве папоўніў склад брэсцкага «Руха». У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у сезоне 2020 быў капітанам каманды, хоць з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух».
У студзені 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды.
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Кызыл-Жарам», у лютым афіцыйна папоўніў склад клуба. Пакінуў петрапаўлаўскую каманду ў студзені 2023 года.
У сакавіку 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі». Гуляў у стартавым складзе, у ліпені выбыў з-за траўмы, у кастрычніку вярнуўся на поле. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з клубам на год.
Дасягненні Уладальнік Суперкубка Таджыкістана: 2018
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Істыклол Душанбэ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар