Па́вел Лукаш Бро́жак (; нар. , , Польшча) — польскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2005—2014).
Клубная кар’ера Футболам пачаў займацца ў родным горадзе, аднак ужо ў 1998 годзе далучыўся да кракаўскай «Віслы» разам з братам, які таксама з’яўляецца футбалістам. 8 красавіка 2001 года Павел дэбютаваў у складзе кракаўскага клуба ў матчы супраць «Гурніка». 21 красавіка 2001 года ён забіў свой першы гол у Экстраклясе ў браму клуба «Одра». У 2005 годзе стаў іграком асноўнага складу.
У студзені 2011 года Павел зноў разам з братам перайшлі ў турэцкі клуб «Трабзанспор». Са студзеня па пачатак лета 2012 года Павел знаходзіўся ў арэндзе ў шатландскім «Сэлтыку». З 2013 года зноў выступаў за клуб «Вісла», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У верасні 2018 года, пасля змены трэнера ў кракаўскім клубе, падпісаў з ім новы кантракт да канца сезона 2018/19. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2019/20.
Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Польшчы Павел дэбютаваў 27 красавіка 2005 года ў матчы супраць зборнай Мексікі і тады ж забіў першы гол.
Дасягненні «Вісла»: Чэмпіён Польшчы (7): 2001, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009, 2011 Уладальнік Кубка Польшчы (2): 2002, 2003 Уладальнік Кубка Экстраклясы: 2001 Уладальнік Суперкубка Польшчы: 2001
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Кракаў Катэгорыя:Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва Катэгорыя:Ігракі ФК Сэлтык Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК ГКС Катавіцы Катэгорыя:Ігракі ФК ЛКС Лодзь