Морыц Ляйтнер (; нар. , , Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швейцарскага клуба «Цюрых».

Клубная кар’ера Ляйтнер дэбютаваў за клуб «Мюнхен 1860» 14 жніўня 2010 года, калі выйшаў на замену ў матчы Кубка Германіі супраць каманды «Верль».

У студзені 2011 года ён перайшоў у дортмундскую «Барусію», з якой падпісаў кантракт да 2015 года, але адразу быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Аўсбург». У наступным сезоне паказаў сябе яскравым цэнтральным паўабаронцам з добрым дрыблінгам, выдатнай здольнасцью раздаваць перадачы і хутка пераходзіць у контратаку. Але ў наступным сезоне 2012/13, у якім «Барусія» дайшла да фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА, Ляйтнер не змог заваяваць месца ў стартавым складзе, у першую чаргу з-за моцных канкурэнтаў, як Ілкай Гюндаган, Нуры Шахін і Марыа Гётцэ. 14 чэрвеня 2013 года стала вядома, што Ляйтнер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да лета 2017 года і два наступных сезона правядзе на правах арэнды ў «Штутгарце», пры гэтым «Барусія» будзе мець магчымасць вярнуць футбаліста моладзевай зборнай Германіі пасля завяршэння першага года арэнды.

Улету 2015 года вярнуўся ў «Барусію», а ў жніўні 2016 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»Ляйтнер перешел из дортмундской «Боруссии» в «Лацио». by.tribuna.com.. Аднак, у складзе «Лацыа» за паўгады правёў толькі 2 матчы ў Серыі A, і ў студзені 2017 года вярнуўся ў Германію, стаўшы іграком «Аўсбурга»Ляйтнер перешел из «Лацио» в «Аугсбург». by.tribuna.com.. У студзені 2018 на правах арэнды далучыўся да англійскага «Норвіч Сіці»«Норвич» взял Ляйтнера в аренду у «Аугсбурга». by.tribuna.com.. У чэрвені 2018 года стаў іграком «Норвіч Сіці» на трывалай аснове. У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе і не з’яўляўся на полі.

У жніўні 2021 года перайшоў у швейцарскі «Цюрых».

Міжнародная кар’ера Ляйтнер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў, а таксама за зборную Аўстрыі да 17 гадоў.

Дасягненні «Барусія» Дортмунд: Чэмпіён Германіі: 2012 Уладальнік Кубка Германіі: 2012 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Германіі: 2013 Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2013

«Норвіч Сіці»: Пераможца Чэмпіёншыпа: 2019

«Цюрых»: Чэмпіён Швейцарыі: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі ФК Цюрых Катэгорыя:Ігракі ФК Норвіч Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Аўгсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Мюнхен 1860