Ілкай Гюндаган (; нар. , , Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера Гюндаган нарадзіўся ў Гельзенкірхене, вядомым клубам «Шальке 04», які лічыцца заклятым ворагам «Барусіі» з Дортмунда. Ва ўзросце 8 гадоў Ілкай перайшоў у школу «Шальке», аднак там не падышоў і адправіўся зваротна. У 2005 годзе на яго звярнулі ўвагу селекцыянеры «Бохума», і Ілкай адправіўся ў іхную акадэмію.

У 2008 годзе Гюндаган скончвае акадэмію і падпісвае кантракт з другой камандай «Бохума», за якую дэбютаваў 13 снежня 2008 года ў госцевым матчы супраць «Айнтрахта» з Трыра. У лютым 2009 года футбалістам зацікавіўся «Нюрнберг», куды Ілкай і перайшоў. Сума трансферу склала 850 тысяч еўра. Дэбютны матч за новую каманду адбыўся 24 сакавіка 2009 года ў матчы 34-га тура Другой Бундэслігі супраць «Мюнхена 1860». Дэбют у Бундэслізе адбыўся для Ілкая 8 жніўня 2009 года, калі ён выйшаў на поле ў асноўным складзе ў хатнім матчы супраць каманды са свайго горада «Шальке 04». Матч завяршыўся паражэннем з лікам 1:2. У хуткім часе Ілкай Гюндаган становіцца ключавым іграком каманды і ў канцы сезону 2010/11, у якім ён правёў 25 матчаў і забіў 5 галоў, ён пераходзіць у «Барусію» Дортмунд за 4 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт.

Дэбют у афіцыйных матчах за «Барусію» адбыўся для Ілкая 23 ліпеня 2011 года, у матчы за Суперкубак Германіі, дзе «Барусіі» супрацьстаяў усё той жа выкляты супраціўнік «Шальке-04». Асноўны час скончыўся ўнічыю 0:0, а ў серыі пенальці лепшымі былі гельзенкірхенцы, якія перамаглі з лікам 4:3. Ілкай правёў на поле ўвесь матч, а ў серыі пасляматчавых пенальці біў першым і свой удар рэалізаваў. У гэтым сезоне Гюндаган разам з «Барусіяй» выйграў Бундэслігу і Кубак Германіі. Наступны сезон Гюндаган правёў выдатна: ён стаў незаменным іграком для «Барусіі» і зборнай Германіі. У хатнім паядынку паўфінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць мадрыдскага «Рэала», які скончыўся з лікам 4:1 на карысць «Барусіі», Гюндаган не толькі правёў вялізную працу ў цэнтры поля, адбіраючы мяч і пачынаючы вострыя атакі, але і не раз пагражаў браме Дыега Лопеса. У фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА рэалізаваў пенальці і зраўняў лік, але «Барусія» прайграла «Баварыі» Мюнхен з лікам 2:1.

2 чэрвеня 2016 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Сіці»Футбол. Илкай Гюндоган перешел из дортмундской "Боруссии" в "Манчестер Сити". pressball.by.. У жніўні 2022 года стаў капітанам каманды, у гэтай якасці ў сезоне 2022/23 прывёў клуб да першай у яго гісторыі перамогі ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА.

У чэрвені 2023 года было абвешчана пра пераход Гюндагана на правах свабоднага агента ў іспанскую «Барселону».

Міжнародная кар’ера Гюндаган гуляў за зборныя Германіі розных узростаў. У жніўні 2011 года атрымаў свой першы выклік у галоўную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Бразіліі, але гэтак і не выйшаў на поле. 11 кастрычніка 2011 года ён дэбютаваў пасля таго, як выйшаў на замену ў хатнім матчы супраць зборнай Бельгіі ў адборачным турніры да Еўра 2012.

Дасягненні «Барусія» Дортмунд: Чэмпіён Германіі: 2012 Уладальнік Кубка Германіі: 2012 Срэбраны прызёр чэмпіянату Германіі: 2013 Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2013

«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі (5): 2018, 2019, 2021, 2022, 2023 Уладальнік Кубка Англіі (2): 2019, 2023 Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі (4): 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2018, 2019 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023

Зборная Германіі: Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бохум II Катэгорыя:Ігракі ФК Нюрнберг Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона