Лу́каш Пі́шчак (; нар. , Чэхавіцы-Дзядзіцы, Польшча) — польскі футбаліст, абаронца і паўабаронца клуба «Гачалкавіцы-Здруй». Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2007—2019). Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію», разам з якой стаў двухразовым чэмпіёнам Германіі.
Клубная кар’ера У 2001 годзе Лукаш далучыўся да клуба «Гварак Забжэ», з якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гертай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглэмбе». З «Заглэмбе» ён выйграў чэмпіянат лігі сезона 2006/07.
Восенню 2007 года «Герта» вярнула іграка. Ён забіў свой першы гол у Бундэслізе 26 красавіка 2008 года ў матчы супраць «Гановера».
Пішчак прапусціў вялікую частку першай паловы сезона 2008/09 з-за траўмы сцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшання. Вярнуўся ў шэрагі клуба ў лютым 2009 года, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе яго траўмы скончыліся і ён зноў вярнуўся на поле.
19 мая 2010 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовае пагадненне з дортмундскай «Барусіяй»BVB holt Lukasz Piszczek . ruhrnachrichten.de.
У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Барусію» і, завяршыўшы прафесійную кар’еру, у якасці аматара далучыўся да польскага клуба «Гачалкавіцы-Здруй» з чацвёртага дывізіёна, дзе некалі пачынаў займацца футболам.
Міжнародная кар’ера Першы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 года.
6 чэрвеня 2008 года ён быў уключаны ў польскую заяўку на Еўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Германіі, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы і далейшага ўдзелу на Еўра не прыняўЛукаш Пищек не сыграет с австрийцами. football.kulichki.net.
Дасягненні «Заглэмбе» Любін: Чэмпіён Польшчы: 2007
«Барусія» Дортмунд: Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Германіі (3): 2012, 2017, 2021 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2014, 2019
Асабістае жыццё Яго бацька, трэнер мясцовага футбольнага клуба, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросце 7 гадоў. Яго брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 годаMorgen Hochzeit mit seiner Ewa . Bild.de.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Заглэмбе Любін