Валерый Тарасенка (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Змена», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2001 года выступаў за дубль барысаўчан, а ў сезоне 2002 стаў прыцягвацца да асновы. 8 лістапада 2002 года стаў героем «залатога» матча паміж БАТЭ і гродзенскім «Нёманам» за тытул чэмпіёна Беларусі, калі ў дадатковы час забіў вырашальны мяч, тым самым прынёс БАТЭ чэмпіёнства.

Пасля сезона 2004 пакінуў барысаўскую каманду. З 2005 па 2011 гады выступаў за розныя клубы беларускай Вышэйшай лігі, пры гэтым нідзе не затрымліваўся больш чым на год. У 2008 годзе гуляў за «Табол», з якім стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана.

Улетку 2011 года трапіў у склад першалігавай «Гарадзеі», за якую гуляў на працягу некалькіх сезонаў. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў клуб.

У лютым 2015 года апынуўся ў мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт. Заняў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і стаў адным з лідараў мазырскага клуба. Па заканчэнні сезона, у лістападзе 2015 года, прыняў рашэнне завяршыць кар’еру.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі да 21 года. На моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004 прыняў удзел у двух матчах.

Трэнерская кар’ера У лютым 2016 года стала вядома аб пераходзе Тарасенкі на трэнерскую працу ў юнацкую каманду БАТЭ, дзе ён працаваў на працягу трох гадоў.

У 2016 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер па футболе».

У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БАТЭ. Пакінуў БАТЭ ў снежні 2019 года.

У студзені 2020 года стаў памочнікам Аляксея Багі ў вільнюскім «Жальгірысе». Разам з Багам пакінуў клуб у снежні 2020 года. Са студзеня па май 2021 года дапамагаў Багу ў казахстанскім «Актабэ». У верасні 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Багі ў салігорскім «Шахцёры». Пакінуў клуб разам з Багам у снежні 2021 года.

Са студзеня па верасень 2022 года быў асістэнтам Багі ў азербайджанскім «Сумгаіце». У снежні 2022 года зноў стаў памочнікам Багі ў салігорскім «Шахцёры». У снежні 2023 года разам з Багам пакінуў салігорскі клуб.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2002 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2003, 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК