«Бока Хуніярс» () ― аргенцінскі футбольны клуб з горада Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прымеры. Адзін з самым тытулаваных і папулярных футбольных клубаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і з’яўляецца рэкардсменам па гэтаму паказчыку, сярод іх — шэсць Кубкаў Лібертадорэс і тры Міжкантынентальных кубка. Клуб 35 разоў станавіўся чэмпіёнам Аргенціны, што з’яўляецца другім паказчыкам у краіне пасля «Рывер Плэйт». Супрацьстаянне з гэтым клубам завецца Суперкласіка, якое збірае шмат гледачоў ва ўсім свеце і з’яўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.
«Бока» заняла 12 радок у спісе найлепшых клубаў XX стагоддзя паводле версіі ФІФА. Таксама клуб уваходзіць у спіс найлепшых 20 клубаў паводле версіі IFFHSАфіцыйны сайт IFFHS, і шэсць разоў займаў першы радок у штомесяцовай версіі гэтага спіса.
Гісторыя 3 красавіка 1905 года пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клуб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпаці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасля некалькіх гадзін дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаванне праекту ў Пласа-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэння клуба.
Дасягненні Чэмпіён Аргенціны (35): 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н) 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А) 2015, 2016/17, 2017/18, 2019/20, 2022
Уладальнік Кубка Лібертадорэс (6): 1977, 1978, 2000, 2001, 2003, 2007
Уладальнік Міжкантынентальнага кубка (3): 1977, 2000, 2003
Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка (2): 2004, 2005
Уладальнік Суперкубка Лібертадорэс (1): 1989
Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі (4): 1990, 2005, 2006, 2008
Уладальнік Залатога кубка (1): 1993
Уладальнік Кубка Аргенціны (4): 1969, 2012, 2015, 2020
Уладальнік Суперкубка Аргенціны (2): 2018, 2022
Уладальнік Кубка Прафесійнай лігі Аргенціны (2): 2020, 2022
Удакладненне: А — Апертура, К — Клаусура, М — метрапалітана, Н — Насьяналь
Склад Станам на люты 2024 года.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Рускамоўны сайт аб клубе Гісторыя клуба
Бока Хуніярс