Месут Озіль (; нар. , , Германія) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжання, паўабаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Клубная кар’ера

«Шальке 04» Месут пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Шальке 04», падпісаўшы свой першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» і «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды ЛінкальнаEin 17-Jähriger soll Lincoln ersetzen. kicker.de.

«Вердэр» 31 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з клубам «Вердэр».

«Рэал Мадрыд» 17 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Озіля ў іспанскі клуб «Рэал Мадрыд»Mesut Özil, nuevo jugador del Real Madrid . Realmadrid.es. 29 жніўня 2010 года Озіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Серхіа Каналеса, матч скончыўся з лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Месут забіў 3 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся з лікам 6:1.

«Арсенал» 2 верасня 2013 года Озіль пагадзіўся далучыцца да англійскага клуба «Арсенал»German international Ozil joins Arsenal. Arsenal F.C.. Сума трансферу і тэрмін дзеяння кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, пераход абыйшоўся лонданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разлічаны на пяць гадоўMesut Ozil: Arsenal sign Real Madrid midfielder for £42.4m. BBC.. Такім чынам, гэты транфер з’яўляецца самым дарагім трансферам нямецкага футбаліста за гісторыюArsenal smash club record to sign Mesut Ozil . The Guardian.

У сезоне 2020/21 не быў уключаны ў заяўку «Арсенала».

«Фенербахчэ» У студзені 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Фенербахчэ»Месут Озил официально стал игроком "Фенербахче". football.by. У пачатку сезона 2021/22 стаў капітанам каманды. У сакавіку 2022 года праз канфлікт з галоўным трэнерам быў адхілены ад каманды, і ў ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клубФутбол. "Фенербахче" разорвал контракт с Месутом Озилом . pressball.by.

«Істанбул Башакшэхір» Хутка пасля сыходу з «Фенербахчэ» стаў іграком клуба «Істанбул Башакшэхір».

У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера 5 лютага 2009 года Месут атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Германіі. На чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Германіі ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай ГаныLöw verzichtet auf Podolski — Özil und Beck als Neulinge . transfermarkt.de. На чэмпіянаце свету ў ПАР быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званне лепшага іграка чэмпіянату свету. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Месут забіў 8 галоў і разам з каманд адправіўся на фінальны турнір у Бразілію, дзе стаў чэмпіёнам свету.

Завяршыў кар’еру ў зборнай Германіі пасля чэмпіёнату свету 2018 года.

Дасягненні «Вердэр»: Уладальнік Кубка Германіі: 2009

«Рэал» Мадрыд: Чэмпіён Іспаніі: 2012 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012

«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (4): 2014, 2015, 2017, 2020 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2015

Германія: Чэмпіён свету: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе