Марыа Гёцэ (; нар. , Мемінген, Германія) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца франкфурцкага «Айнтрахта». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі, чэмпіён свету 2014 года.

Клубная кар’ера

«Барусія» Марыа з’яўляецца выпускніком моладзевай акадэміі «Барусіі», у якую ён прыйшоў у васьмігадовым узросце. Гётцэ дэбютаваў у Бундэслізе 21 лістапада 2009 года ў гульні супраць «Майнца», выйшаўшы на замену Якубу Блашчыкоўскаму а 88-й хвіліне матча. Падчас зімовага перапынку ў сезоне 2009/10 трэнер клуба Юрген Клоп стаў больш давяраць Марыа. На наступны сезон Марыа быў важным іграком клуба, які перамог тады ў чэмпіянаце Германіі.

«Баварыя»

23 красавіка 2013 года было абвешчана, што Гёцэ з 1 ліпеня 2013 года стане іграком «Баварыі», пасля таго як яны пацвердзілі гатовасць да выплочвання сумы ў памеры 37 млн еўраVon Guardiola ins Paradies gelockt. Süddeutsche ZeitungGötze wechselt für 37 Millionen zum FC Bayern. Die Welt. Трансфер зрабіў Марыа самым каштоўным нямецкім іграком усіх часоўMario Götze to join Bayern Munich from Borussia Dortmund. Guardian.Bayern confirm Gotze signing . FIFA.com.. Галоўны трэнер «Барусіі» Юрген Клоп сцвярджаў, што прычынай пераходу Гёцэ было жаданне плэймэйкера гуляць пад кіраўніцтвам менеджара Пепа Гвардыёлі, які раней працаваў у «Барселоне»Klopp: Guardiola signed Gotze. Goal.com..

11 жніўня 2013 года Гёцэ дэбютаваў за «Баварыю», выйшаўшы на замену Мітчэлу Візеру на 60-й хвіліне матча. Марыа забіў два галы і дапамог клуба атрымаць перамогу з лікам 1:4 над венгерскім чэмпіёнам «Дзьёрам» у таварыскім матчы. У Бундэслізе ігрок дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Нюрнберга» 24 жніўня 2013 года. «Баварыя» атрымала перамогу ў той сустрэчы з лікам 2:0. 19 кастрычніка 2013 года Гётцэ выйшаў на замену і зрабіў дзве галавыя перадачы ў пераможным матчы супраць «Майнца» (4:1)Mario Götze inspires Bayern to comeback win; more Bundesliga . Sportsillustrated CNN.

23 кастрычніка 2013 года Гётцэ забіў свой першы гол за мюнхенскі клуб у Лізе чэмпіёнаў, у хатнім параможным матчы з лікам 5:0 над чэшскай «Вікторыяй». 26 кастрычніка 2013 года Марыа выйшаў на замену Тоні Кроасу на 25-й хвіліне і забіў свой першы гол у Бундэслізе за «Баварыю», а клуб трываў перамогу з лікам 3:2Mandzu and Götze inspire winning fightback. FC Bayern Munich. Толькі 2 лістапада 2013 года ігрок упершыню выйшаў у стартавым складзе клуба ў матчы супраць «Гофенгайма». 24 студзеня 2014 года Гёцэ пачаў матч як «аблудная 9» і забіў гол у браму мёнхенгладбахскай «Барусіі», «Баварыя» выйграла матч з лікам 0:2Assured FCB stretch lead and unbeaten run. FC Bayern Munich. Сезон для маладога іграка аказаўся адносна паспяховым, бо не зважаючы на тое, што за сезон ва ўсіх клубных спаборніцтвах ён забіў 15 галоў, большую частку матчаў ён выходзіў на замены ці быў заменены, з-за высокай канкурэнцыі ў баварскім клубе.

Вяртанне ў «Барусію» 21 ліпеня 2016 года дортмундская «Барусія» абвясціла аб вяртанні Гёцэ ў родны клубДортмундская «Боруссия» объявила о возвращении Гетце. by.tribuna.com..

У маі 2020 года было абвешчана, што па заканчэнні сезона Гёцэ пакідае «Барусію»«Боруссия» объявила об уходе Гетце. by.tribuna.com..

ПСВ У кастрычніку 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з нідэрландскім ПСВГетце подписал с ПСВ 2-летний контракт. by.tribuna.com..

«Айнтрахт» У чэрвені 2022 года перайшоў у франкфурцкі «Айнтрахт», падпісаўшы кантракт да 2025 годаФутбол. "Айнтрахт" купил Марио Гетце у ПСВ за 4 миллиона евро . pressball.by..

Міжнародная кар’ера

За галоўную зборную Германіі Гёцэ дэбютаваў 17 лістапада 2010 года, у таварыскім матчы супраць Швецыі, замяніўшы на 78-й хвіліне свайго партнёра па клуба Кевіна Гроскройца. Першы гол за сваю зборную немец забіў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы са зборнай Бразіліі, у якой Германія з лікам 3:2 атрымала перамогу, тым самым, Марыа перапісаў гісторыю, стаўшы самым маладым іграком, які забіваў за «бундэстым»Скаут. Марио Гетце — football.ua. На той дзень яму было 19 гадоў і 68 дзён. 13 ліпеня 2014 года ў фінальным матчы чэмпіянату свету з Аргенцінай забіў адзіны гол матча (113-я хвіліна) і, такім чынам, прынёс перамогу і чэмпіёнскі тытул сваёй зборнай.

Дасягненні «Барусія» Дортмунд: Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Германіі (2): 2012, 2017 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2019

«Баварыя»: Чэмпіён Германіі (3): 2014, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Германіі (2): 2014, 2016 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013

ПСВ: Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2022 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2021

Германія: Чэмпіён свету: 2014

Сям’я У Марыа ёсць два браты: старэйшы Фабіян і малодшы Фелікс. З Феліксам, дарэчы, ён пражывае пад адным дахам. А старэйшы брат, таксама футбаліст — улетку 2010 года ён пакінуў другую каманду «Барусіі» і стаў іграком другой каманды «Майнца». Пазней Фабіян выступаў за клуб «Унтэргахінг».

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра