Юліян Дракслер (; нар. , Гладбек, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Ахлі» з Дохі і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.
Клубная кар’ера Дракслер дэбютаваў у Бундэслізе 15 студзеня 2011 года ў матчы супраць «Гамбурга» (0:1). Тады ён стаў чацвёртым у спісе самых маладых ігракоў за ўвесь час існавання Бундэслігі. Праз тыдзень Юліян выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гановера» (1:0). Ён стаў другім пасля Нуры Шахіна самым маладым іграком за ўвесь час існавання Бундэслігі, які выходзіў на поле ў стартавым складзе. 1 красавіка 2011 года Дракслер забіў свой першы гол у Бундэслізе ў браму клуба «Санкт-Паўлі»Schalke’s Julian Draxler proud to score first Bundesliga goal against St Pauli. goal.com.
19 чэрвеня 2011 года Дракслер падоўжыў кантракт з «Шальке 04» да 2016 года. 23 ліпеня 2011 года Юліян разам са сваім клубам стаў уладальнікам Суперкубка Германіі. Дракслер адыграў увесь першы тайм і ў перапынку яго замяніў іспанец Хасэ Мануэль Хурада. «Шальке 04» у тым матчы абыграў дортмундскую «Барусію» па пенальці з лікам 4:3. У ліпені 2011 года ігрок быў узнагароджаны DFL залатым медалём Фрыца Вальтэра ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў. У сезоне 2011/12 Дракслер адыграў важную ролю ў забеспячэнні клуба трэцім радком і кваліфікаваннем у Лігу чэмпіёнаў, з’яўляючыся ў 30 з 34 матчаў, гуляючы ў асноўным на левым флангу паўабароны, у той час як Льюіс Холтбі выконваў ролю іграка цэнтральнай восі.
На наступны сезон Юліян працягнуў даказваць, што з’яўляецца важным іграком каманды, забіўшы ў матчах супраць «Гройтэр Фюрта», «Вердэра», мёнхенгладбахскай «Барусіі» і ў пераможным з лікам 5:4 матчы супраць «Гановера 96». Дракслер працягваў гуляць важную ролю пасля сыходу Холтбі і падпісання Мішэла Бастуса, файна гуляючы на сваёй улюбёнай пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 мая 2013 года Юліян падоўжыў кантракт на два гады, павялічыўшы сваё знаходжанне ў клубе да лета 2018 года, скончыўшы, такім чынам, прасоўванне плётак ад сыходзе ў дортмундскую «Барусію».
31 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Дракслера ў «Вольфсбург», які падпісаў з паўабаронцам пяцігадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, сума трансферу склала 35 млн еўра"Вольфсбург" объявил о подписании 5-летнего контракта с Юлианом Дракслером. football.by. У сезоне 2015/16 разам з «Вольфсбургам» дайшоў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў, аднак у Бундэслізе заняў толькі 8-е месца. Пачатак сезона 2016/17 для «Вольфсбурга» атрымаўся няўдалым — каманда апынулася ў канцы табліцы, а Дракслер у новым сезоне не адзначаўся галамі.
У студзені 2017 года перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен»Дракслер заключил с «ПСЖ» контракт на 4,5 года. by.tribuna.com.
У верасні 2022 года быў арандаваны «Бенфікай»"Бенфика" отдала в аренду одного немецкого полузащитника и взяла другого. football.by. Пасля вяртання з арэнды ў ліпені 2023 года стаў трэніравацца асобна ад асноўнай каманды «Пары Сен-Жэрмен», а ў верасні 2023 года перайшоў у катарскі «Аль-Ахлі», падпісаўшы двухгадовы кантракт.
Міжнародная кар’ера 7 мая 2012 года Дракслер быў названы адным з 27 ігракоў пашыранага складу зборнай Германіі на чэмпіянат Еўропы 2012 годаLöw zaubert Draxler aus dem Hut. kicker.de. Гэта яго першае прыцягненне да асноўнай зборнай краіны. 26 мая 2012 года ў матчы супраць швейцарцаў Дракслер дэбютаваў за галоўную зборную Германіі, на 62 хвіліне замяніўшы Лукаша Падольскага.
Дасягненні «Шальке 04»: Уладальнік Кубка Германіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2011
«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (4): 2018, 2019, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Францыі (4): 2017, 2018, 2020, 2021 Уладальнік Кубка французскай лігі (3): 2017, 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2020
«Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі: 2023
Германія: Чэмпіён свету: 2014 Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2017
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Ахлі Доха Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра