Жэром Баатэнг (; нар. , Берлін, ФРГ) — нямецкі футбаліст ганскага паходжання, абаронца італьянскага клуба «Салернітана». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2009—2018). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2010 года і чэмпіён свету 2014 года.

Клубная кар’ера Баатэнг з’яўляецца цэнтральным абаронцам, валодае магутным целаскладам і высокім ростам, што дазваляе яму вельмі добра гуляць «на другім паверсе». Ён пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Тэніс Барусія», пазней выступаў за «Герту» і «Гамбург». У сезоне 2010/11 гуляў за англійскі «Манчэстэр Сіці», а ў ліпені 2011 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю» за 10,5 млн еўра. Выступаў за мюнхенскі клуб на працягу дзесяці гадоў. У красавіку 2021 года было абвешчана, што Баатэнг пакіне «Баварыю» па заканчэнні сезона ў якасці свабоднага агента.

У верасні 2021 года далучыўся да французскага «Ліёна», падпісаўшы двухгадовы кантракт. Пакінуў «Ліён» у чэрвені 2023 года, пасля чаго паўгода быў без клуба.

У лютым 2024 года стаў іграком «Салернітаны».

Міжнародная кар’ера У зборнай Германіі дэбютаваў 10 кастрычніка 2009 года ў матчы супраць Расіі ў Маскве, аднак быў выдалены ў дэбютным матчы.

Дасягненні «Манчэстэр Сіці»: Уладальнік Кубка Англіі: 2011

«Баварыя»: Чэмпіён Германіі (9): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Германіі (5): 2013, 2014, 2016, 2019, 2020 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2012, 2020 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2013, 2020 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2013, 2020 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2013, 2020

Германія: Чэмпіён свету: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2010

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Герта II Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Салернітана Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе