Юрый Габоўда (нар. , , Закарпацкая вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мукачаўскага футбола і Львоўскага вучылішча фізкультуры (трэнер — Алег Родзін)Футболісти та тренери «Карпат» традиційно перед стартом сезона зустрілися зі своїми вболівальниками (ЗІК, 16 липня 2009) .
У асноўным складзе львавян дэбютаваў 24 красавіку 2010 года ў гульні з кіеўскім «Дынама» (перамога 1:0), выйшаўшы на замену на 90-й хвіліне. У матчы 1/16 Кубка Украіны «Гарняк-Спорт» (Камсамольск) — «Карпаты» зрабіў хет-трык, а каманда перамагла 5:0.
Падтрымлівае сяброўскія адносіны з львоўскімі фанатамі, адзін з улюбёнцаў ультрас «Карпат». Улетку 2011 года падпісаў кантракт з «Крыўбасам» (Крывы Рог)Юрий Габовда — игрок «Кривбасса» (ua-football.com, 11.08.2011) на тэрмін 1 год.
Улетку 2012 перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю». 11 сакавіка 2014 года атрымаў статус вольнага агента. Супрацоўніцтва паміж клубам і гульцом было спынена па пагадненні бакоў"Таврия" и Юрий Габовда прекратили сотрудничество .
26 сакавіка 2014 падпісаў кантракт па схеме «2+2» з львоўскімі «Карпатамі», але ўлетку таго ж года «Карпаты» і Габоўда разарвалі кантракт.
У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў гэтаму клубуГабовда и Козлов не подошли «Шахтеру», серб Чович по-прежнему на просмотре . Пазней накіраваўся на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт», з якім у сакавіку 2015 падпісаў кантракт"Гранит" подписал Невмываку, Габовду и Гаврилова . Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе клуба і стаў адным з яго лідараў, дапамог па выніках сезона 2015 заняць высокае пятае месца ў чэмпіянаце.
Па заканчэнні чэмпіянату цікавасць да Габоўды стала праяўляць мінскае «Дынама». Са студзеня 2016 года паўабаронца знаходзіўся ў сталічным клубе на праглядзе, які скончыўся падпісаннем кантрактаЮрий Габовда стал игроком минского "Динамо" . Замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, спачатку выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але пазней стаў часцей гуляць у якасці левага абаронцы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Дынама»Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское "Динамо" .
У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Александрыі», але вырашыў не падпісваць кантрактЮрий Габовда: «Решил не подписывать контракт с «Александрией» . У лютым 2017 года стаў іграком клуба Другой лігі «Рух»Юрий Габовда стал игроком команды второго дивизиона Украины і дапамог яму выйсці ў Першую лігу. У ліпені 2017 года перайшоў у венгерскі клуб «Балмазуйвараш»Габовда перешел в венгерский «Бальмазуйварош» , а ў чэрвені 2018 года змяніў яго на «Халадаш»Юрий Габовда сменил клуб в Венгрии , дзе гуляў да снежня 2019 года.
У студзені 2020 года стаў іграком «Дэбрэцэна»Габовда перешел в «Дебрецен» , аднак не здолеў па выніках сезона 2019/20 выратаваць каманду ад вылету ў другі дывізіён. У жніўні 2020 года зноў апынуўся ў Беларусі, папоўніўшы склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»Габовда стал игроком «Торпедо-БелАЗ» , дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубамЮрий Габовда остается в "Торпедо-БелАЗ" .
У пачатку 2022 года быў пераведзены ў дубль жодзінцаў, неўзабаве вярнуўся ў асноўны склад. У сакавіку 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Юрий Габовда расстался с "Торпедо-БелАЗ" по соглашению сторон . У хуткім часе пераехаў у Прагу і далучыўся да мясцовай «Дуклы», а ў жніўні 2022 года перабраўся ў «Сокал» з Гостаўня.
У ліпені 2023 года атрымаў пасаду спартыўнага дырэктара ў акадэміі ровенскага «Вераса».
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты-2 Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Балмазуйвараш Катэгорыя:Ігракі ФК Халадаш Сомбатхей Катэгорыя:Ігракі ФК Дэбрэцэн Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дукла Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Гостаўнь