Крыстаф Крамер (; нар. , Золінген, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Барусія» (Мёнхенгладбах) і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера Крыстаф Крамер пачаў сваю кар’еру ў сістэме «Баера», куды патрапіў у дзевяцігадовым узросце. У 2010 годзе ён быў пераведзены ў другую каманду «Баера». Адразу праз сезон Крыстафа вярнулі ў першую каманду і адразу ж адправілі ў арэнду ў клуб «Бохум». У складзе клуба другой бундэслігі Крыстаф за два сезоны правёў шэсцьдзесят адзін матч і забіў чатыры галы. Пасля вяртання з «Бохума» ён быў ізноў адпраўлены ў арэнду, гэты разам у мёнхенгладбахскую «Барусію». Яго дэбют у Бундэслізе адбыўся 9 жніўня 2013 года ў матчы супраць мюнхенскай «Баварыі». А свой першы гол у вышэйшай лізе Крыстаф забіў у сустрэчы з «Гановерам» 17 жніўня. Правёў фантастычны сезон і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.

22 снежня 2014 года «Баер» абвясціў аб тым, што па заканчэнні тэрміну арэнды ўлетку 2015 года Крамер вернецца ў Леверкузен. У выніку, сезон 2015/16 Крыстаф пачаў у складзе «аспірынавых». 8 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў «Барусію».

Міжнародная кар’ера Яго дэбют за нацыянальную зборную Германіі адбыўся 13 мая 2014 года ў матчы супраць ПольшчыMatch report. Ігрок патрапіў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014.

Дасягненні Германія: Чэмпіён свету: 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 II Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Бохум Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе