Эрык Дурм (; нар. , Пірмазенс, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца клуба «Кайзерслаўтэрн». Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Клубная кар’ера Паспяхова гуляў за другую каманду «Майнца 05», за якую правёў 33 матчы і забіў 13 галоў, пасля чаго перабраўся ў дортмундскую «Барусію». Сезон 2012/13 правёў у другой камандзе «Барусіі».

Летам 2013 года быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 года дэбютаваў у таварыскім матчы з клубам «Магдэбург» і ў гэтай жа гульні забіў гол. Спачатку гуляў у якасці нападніка, але з сезона 2013/14 Юрген Клоп з прычыны траўм крайніх абаронцаў быў вымушаны паспрабаваць га гэтай пазыціі Эрыка Дурма, дзе ён паспяхова зайграў, час ад часу падмяняючы Лукаша Пішчака і Марцэля Шмельцэра.

У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Хадэрсфілд Таўн»Защитник дортмундской «Боруссии» Дурм перешел в «Хаддерсфилд». by.tribuna.com.. Па выніках сезона 2018/19 «Хадэрсфілд Таўн» выбыў у Чэмпіёншып, і ў ліпені 2019 года Дурм вярнуўся ў Германію, папоўніўшы склад франкфурцкага «Айнтрахта».

У чэрвені 2022 года перайшоў у «Кайзерслаўтэрн».

Міжнародная кар’ера Паспяхова прадстаўляе юнацкую зборную Германіі (да 19), за якую правёў 2 матчы і забіў 2 галы. З 2013 года стаў выступаць за моладзевую зборную Германіі (да 21). З 2014 года стаў выступаць за нацыянальную зборную Германіі.

Дасягненні «Барусія» Дортмунд: Уладальнік Кубка Германіі: 2017 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2013, 2014

«Айнтрахт» Франкфурт: Пераможца Лігі Еўропы: 2022

Германія: Чэмпіён свету: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце kicker.de

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 II Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Хадэрсфілд Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе