Пер Мертэзакер (; нар. , , Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за брэменскі «Вердэр» і лонданскі «Арсенал». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014), у складзе якой стаў чэмпіёнам свету 2014 года.
Біяграфія Пер Мертэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Патэнсен», з якога ў 1995 годзе ва ўзросце 11 гадоў перайшоў у «Гановер 96». Свой першы матч у Бундэслізе згуляў у лістападзе 2003 года ва ўзросце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна і быў заменены ў перапынку. Пры трэнеры Эдвардзе Лінене развіваўся як ігрок асноўнага складу і цэнтра абароны «Гановера». Ужо ў сезоне 2004/05 стаў адным з найлепшых ігракоў каманды.
8 жніўня 2006 года падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам», разлічаны да 2010 года, які быў падоўжаны да 2012 года. 30 жніўня 2011 года Мертэзакер перайшоў у лонданскі «Арсенал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантрактMertesacker agrees terms. skysports.com.
У 2016—2018 гадах амаль не гуляў з-за траўм, і ў маі 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнеркую працу ў акадэмію «Арсенала».
Нацыянальная зборная Мертэзакер з’яўляўся іграком зборнай Германіі, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 года супраць зборнай Ірана. Бронзавы медаліст чэмпіянату свету 2006 і 2010 гадоў. Разам са зборнай выйграў чэмпіянату свету 2014, пасля чаго абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры.
Асабістае жыццё Пер сустракаецца з гандбалісткай Ульрыкай Штангэ з 2008 года. У пары ў велікодную нядзелю 24 красавіка 2011 года нарадзіўся сын Паўль.
Дасягненні «Вердэр»: Уладальнік Кубка Германіі: 2009 Уладальнік Кубка лігі Германіі: 2006
«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2015, 2017
Германія: Чэмпіён свету: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2): 2006, 2010 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008 Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Гановер 96 Катэгорыя:Ігракі ФК Гановер 96 II Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе