То́ні Кро́ас (; нар. , , ГДР) — нямецкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Клубная кар’ера Тоні з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд «Грайфсвальдэра», «Ганзы» і «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клуба «Баварыя», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасля — у трэцяй бундэслізе.

У лютым 2009 года на ўмовах арэнды перайшоў у стан леверкузенскага «Баера», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».

16 жніўня 2010 года ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Германіі супраць клуба «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэслізе, адзначыўшыся ў пераможным з лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбурга». Падчас сезона 2010/11 Кроас быў сталым іграком асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клуб.

Падчас сезона 2011/12 Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Хайнкеса, яго былога трэнера ў Леверкузене. Кроас разам са сваім партнёрам Басціянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сезона, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» прайграла па пенальці лонданскаму «Чэлсі» на Альянц-Арэне.

У сезоне 2012/13 Кроас як і ў апошнія гады быў важным членам камады, разам з якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэслігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, ігрок забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса»Bayern Munich’s Toni Kroos expected to miss rest of season with injury. Sky Sports., Кроас прапусціў астатнія матчы турніру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэслігі сезона.

Да пачатку сезона 2013/14 Кроас вярнуўся ў былую форму. 4 кастрычніка 2013 года ён забіў свой першы гол у сезоне ў нічыйным матчы з лікам 1:1 супраць свайго былога клуба «Баера». 21 снежня 2013 года ён узяў удзел у фінальным матчы клубнага чэмпіянату свету супраць «Раджы» (2:0)Bayern Munich 2-0 Raja Casablanca. BBC Sport. 19 лютага 2014 года Кроас забіў свой другі гол у сезоне ў пераможным матчы 2:0 Лігі чэмпіёнаў супраць «Арсенала».

17 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў іспанскі клубOfficial statement: Toni Kroos. Real Madrid.

Міжнародная кар’ера У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Стыль гульні Кроас мае добрае бачанне поля. Менавіта гэтая яго якасць робіць яго адным з самых перспектыўных маладых плэймэйкераў свету. Дакладныя перадачы любой далёкасці, пошук партнёраў, магутныя ўдары з абедзвюх ног яго добрыя якасці. Таксама Кроас ёсць спецыялістам па стандартах.

Дасягненні «Баварыя» Чэмпіён Германіі (3): 2008, 2013, 2014 Уладальнік Кубка Германіі (3): 2008, 2013, 2014 Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2007 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2010, 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013

«Рэал» Мадрыд Чэмпіён Іспаніі (3): 2017, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2023 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2017, 2019/20, 2021/22 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (4): 2016, 2017, 2018, 2022 Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2014, 2017, 2022 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022

Германія Чэмпіён свету: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2010

Асабістае жыццё З’яўляецца старэйшым братам нападніка берлінскага «Уніёна» Фелікса Кроаса.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе