Сеўрукі́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на захад ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 6 вяскоўцаў.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.

Інфраструктура Саўгасная сядзіба Шэраг гаспадарчых пабудоў Базавая школа Бібліятэка Клуб Фельчарска-акушэрскі пункт Магазін

Насельніцтва 12 двароў, 90 жыхароў (1897) 49 дамоў, 268 жыхароў (1921) 330 жыхароў (1939) 362 жыхары (1959) 422 жыхары (1970) 204 двары, 584 жыхары (1998) 188 гаспадарак, 574 жыхары (2005)

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна