Стасіс Лазарайціс (; ) — літоўскі грамадскі і палітычны дзеяч, дыпламат. Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі (1934—1938). Шэф Дыпламатычнай службы Літвы (у выгнанні) (1940—1983).

Біяграфія Нарадзіўся 5 верасня 1898 года ў Коўне.

У 1918 годзе працаваў у Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. З 1919 года па 1923 год — начальнік Канцылярыі Кабінета міністраў Літвы. З 1923 года на дыпламатычнай службе. Працаваў у пасольстве Літвы ў Германіі. З 1929 года па 1932 год працаваў у пасольстве Літвы пры Святым Прастоле. З 1932 года па 1934 год — дырэктар Палітычнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Літвы.

З 12 чэрвеня 1934 года па 5 снежня 1938 года — Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 1934 годзе, па ініцыятыве краін Балтыі, было падпісана Жэнеўскае мірнае пагадненне. У 1935 годзе выбраны членам Міжнароднай дыпламатычнай акадэміі (Парыж, Францыя).

З 1939 года — надзвычайны пасланец і паўнамоцны міністр Літвы ў Італіі.

У 1940 годзе, пасля далучэння Літвы да СССР, у адпаведнасці з дырэктывай Міністра замежных спраў Ю. Урбшыса быў прызначаны главой (шэфам) дыпламатычнай службы ЛітвыDr. D. Krivicko pranešimas «Lietuvos diplomatijos šefas ir jo funkcijos». Nuorašas. LCVA. F. 668, ap. 1, b. 2, l. 1-6. . Гэту пасаду займаў да смерці, займаўся пытаннямі абароны правоў літоўскіх грамадзян па-за межамі СССР і пытаннямі аднаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Літвы.

19 верасня 1940 года па ініцыятыве Лазарайціса быў створаны «Літоўскі нацыянальны камітэт» (ці Калегія літоўскіх дыпламатаў), які аб’яднаў літоўскіх дыпламатаў, якія не прызналі савецкую ўладу і адмовіліся вярнуцца. Лазарайціс быў выбраны віцэ-прэзідэнтам гэтай арганізацыі (прэзідэнтам быў выбраны былы Прэм’ер-міністр Літвы Эрнястас Галванаўскас).

Памёр 24 снежня 1983 года ў Рыме. 10 лістапада 1998 года перапахаваны ў Коўне.

Узнагароды Вялікі крыж ордэна Вялікага князя Літоўскага ГядзімінасаMuziejaus rinkiniai pasipildė vertingais Lietuvos diplomatijos istorijos eksponatais. Медаль Незалежнасці Літвы (1928 год). Вялікі крыж ордэна Заслуг (Чылі, 1935 год). Вялікі крыж ордэна Палярнай зоркі (Швецыя, 1935 год). Вялікі крыж ордэн Леапольда I (Бельгія, 1934 год). Вялікі крыж ордэна Арлінага крыжа (Эстонія, 1934 год). Вялікі крыж ордэна Белай ружы Фінляндыі (Фінляндыя, 1934 год). Вялікі крыж ордэна Трох Зорак (Латвія, 1934 год). Вялікі крыж ордэна Святых Маўрыкія і Лазара (Італія, 1934 год). Вялікі крыж ордэна Святога Рыгора Вялікага (Святы Прастол). Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 1934 год). Каранацыйны медаль Георга VI (Вялікабрытанія, 1937 год). Ордэн Сымона Пятлюры (Украінскі Нацыянальны Савет (у эміграцыі), 1968 год).

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія на сайце Penki Kontinentai Дакументы С. Лазарайціса

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Літвы Катэгорыя:Паслы Літвы ў Італіі Катэгорыя:Пахаваныя ў Каўнасе