Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі (;  — ) — герцаг Шлезвіга, прадстаўнік Гольштэйн-Готарпскай дынастыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў замку Готарп. Быў старэйшым сынам Крысціяна Альбрэхта Гольштэйн-Готарпскага і прынцэсы Фрыдэрыкі Амаліі Дацкай.

12 мая 1698 года ажаніўся з прынцэсай Гедвігай Сафіяй Шведскай, і 30 красавіка 1700 года ў іх нарадзіўся сын Карл Фрыдрых — бацька будучага расійскага імператара Пятра III.

Пасябраваў са шведскім каралём Карлам XII, якому даводзіўся стрыечным братам (па маці) і зяцем — быў жанаты з яго сястрой.

Фрыдрых IV загінуў падчас бітвы пры Клішаве падчас Паўночнай вайны, змагаючыся на баку Швецыі.

Спасылкі Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі ў Allgemeine Deutsche Biographie

Катэгорыя:Гольштэйн-Готарпская дынастыя Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі