Наім Фрашэры (; 25 мая 1846 — 20 кастрычніка 1900) — албанскі паэт і празаік. Выдатны дзеяч Албанскага нацыянальнага адраджэння. Прызнаны нацыянальным паэтам АлбанііХто ёсць хто: Наім Фрашэры.

Біяграфія Наім Фрашэры нарадзіўся ў вёсцы Фрашэры на поўдні Албаніі. Ужо ў дзяцінстве складаў вершы. У 1865 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Яніну, дзе паступіў у грэчаскую гімназію, выкладанне ў якой асноўвалася на ідэях французскага АсветніцтваБіяграфія Наіма Фрашэры, і дзе навучыўся пісаць вершы па-персідску (упершыню яны былі апублікаваны ў 1885 годзе ў Стамбуле ў зборніку «Мроі»). Акрамя таго ў гімназіі паэт вывучаў яшчэ і грэчаскую, французскую і італьянскую мовы«Albanian Literature in Translation»

Па вяртанні на Радзіму разам з братам Абдзюлем Фрашэры ён удзельнічаў у барацьбе Прызрэнскай лігі, нацыянальнай албанскай арганізацыі, якая першапачаткова была створана пры падтрымцы турэцкага ўрада, але пасля ўступіла з ім ва ўзброены канфлікт. Барацьба арганізацыі скончылася арыштам яе правадыроў. У 1882 годзе Наім Фрашэры пакінуў краіну і адправіўся ў Турцыю, дзе атрымаў пасаду члена цэнзурнай камісіі пры міністэрстве адукацыі Асманскай імперыі. Пры гэтым ён не пераставаў прымаць актыўны ўдзел у жыцці албанскага народа, спрыяў выданню многіх албанскіх кніг, але свае ўласныя публікацыі падпісваў не поўным імем, а выкарыстоўваючы толькі ініцыялы. Наім Фрашэры з'яўляецца аўтарам патрыятычнай паэмы на грэчаскай мове — «Сапраўднае жаданне албанцаў», удзельнічаў у стварэнні нацыянальных школ у Албаніі, яму належаць першыя албанскія азбукі, кнігі для чытання і падручнікі. Пераклаў Іліяду ГамераNaim Frasheri was an ethnic Albanian romantic poet, таксама перакладаў байкі Лафантэна, пісаў артыкулы па дыдактыцы і ісламскай практыцы.

Асновы творчасці Агулам Наім Фрашэры напісаў дваццаць дзве буйныя працы на турэцкай, грэчаскай, персідскай і албанскай мовах. На яго раннія патрыятычныя вершы прыкметны ўплыў аказала персідская літаратура, а таксама французская. Аднак увесь яго творчы шлях быў працяты ідэямі суфійскага пантэізму, які казаў пра боскую сутнасць ва ўсім, што існуе ў свеце, яркім пацверджаннем таму могуць служыць яго вершы «Жалейка» і «Свяцільня», у якіх аўтар надзяляе рэчы, які апісвае, нейкай боскай сутнасцю.

Творы KavaidiFarisiyyebertarzinevin (), Стамбул, 1871. Ihtiraatvekessfiyyat (), Стамбул, 1881. Fusulierbea (), Стамбул, 1884. Tahayyülat (), Стамбул, 1884. Bagëti e Bujqësija (), Бухарэст, 1886. E këndimitçunavet (), Бухарэст, 1886. Istori e përgjithshmepërmësonjëtorettëpara (), Бухарэст, 1886. Vjershapërmësonjëtorettëpara (), Бухарэст, 1886. Dituritëpërmësonjëtorettëpara (), Бухарэст, 1886. O alithispothostonSkypetaron (), Бухарэст, 1886. Luletë e Verësë (), Бухарэст, 1890. Mësime (), Бухарэст, 1894. Parajsadhefjalafluturake (), Бухарэст, 1894. Gjithësia (), Бухарэст, 1895. Fletore e bektashinjët (), Бухарэст, 1895. O eros (), Стамбул, 1895. Iliadh' e Omirit (), Бухарэст, 1896. Istori e Skënderbeut (), Бухарэст, 1898. Qerbelaja (), Бухарэст, 1898. Istori e Shqipërisë (), Сафія, 1899. Shqipëria (), Сафія, 1902.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Албаніі Катэгорыя:Паэты Албаніі