Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі (), TOB) — оперны тэатр у Албаніі, які знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы горадзе ТыранеНацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі на афіцыйным вэб-сайце Урада Албаніі . Тэатр размешчаны ў Палацы культуры Тыраны ў самым цэнтры горада на плошчы Скандэрбега.

Гісторыя Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі быў заснаваны 29 лістапада 1953 года. Спачатку ўстанова месцілася ў памяшканні Акадэміі музыкі і мастацтваў Албаніі, а праз 10 гадоў (1963) пераехала ў пабудаваны з дапамогай СССР ў цэнтры албанскай сталіцы, дзе месціцца і дагэтуль, дзелячы будынак з Нацыянальнай бібліятэкай Албаніі.

Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі падпарадкаваны Міністэрству культуры, моладзі і спорту Албаніі і фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту. Станам на 2000-я калектыў тэатра налічваў каля 200 чалавек.

Спасылкі

ННацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі на афіцыйным вэб-сайце Урада Албаніі

Катэгорыя:Тырана Катэгорыя:Оперныя тэатры Катэгорыя:Тэатры Албаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1953 годзе