Влёра (,  — Аўлон, ) — горад на поўдні Албаніі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліва Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тыс. жыхароў (2010).

Гісторыя Першыя помнікі антычнасці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагоддзем да н.э.. На працягу IV стагоддзя да н.э. часта згадваецца ў якасці важнага порта для караблёў, якія плылі з Отранта і Брундызія, і пераправачнага пункта паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Албаніі: Бутрынтам і Апалоніяй.

У 1481 г. грэчаскі военачальнік на неапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэчаскіх і албанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Неапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.

28 лістапада 1912 года Ісмаіл Кемалі абвясціў у Влёры незалежнасць краіны. Горад стаў першай сталіцай незалежнай Албаніі.

З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як ваенна-марская база, але затым у сувязі з выхадам Албаніі з Варшаўскага дагавора ў гэтай якасці быў страчаны.

У 1997 годзе горад апынуўся адным з месцаў пачатку беспарадкаў, якія атрымалі шырокую вядомасць.

Славутасці Этнаграфічны музей Гістарычны музей Музей Незалежнасці Мячэць Мурадые Крэпасць Каніні, у мястэчку Каніна Крэпасць Порта-Палерма Руіны крэпасці Гімара, у мястэчку Гімара Цэрквы Святога Стэфана і Святога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагоддзяў) Манастыр Святой Марыі, у мястэчку Звернец Антычны амфітэатр Арыкум (I да н.э.) Царква Маміроі, у мястэчку Арікум

Гарады-пабрацімы Ізмір, Турцыя (1994)

Крыніцы

Спасылкі

Влёра — мяжа двух мораў

Катэгорыя:Гарады Албаніі Катэгорыя:Парты Адрыятычнага мора