Дзмітрый Асадчы (нар. , Кіраваград) — украінскі футбаліст, паўабаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Арабы (у арэндзе з «Хапаэля» Кір’ят-Ям).

Клубная кар’ера Выхаванец кіраваградскай ДЮСШ-2, з 2006 года пайшоў вучыцца ў кіеўскае РВВФК (рэспубліканскае вышэйшае вучылішча фізічнай культуры), адкуль трапіў у структуру кіеўскага «Дынама». Гуляў за другую каманду і дубль кіяўлян, аддаваўся ў арэнду клубам «Сумы» і «Александрыя». У жніўні 2011 года вярнуўся ў Кіраваград, падпісаўшы кантракт з мясцовай «Зоркай»"Зирка" пополнилась новичком, воспитанником кировоградского футбола. У «Зорцы» гуляў на працягу трох з паловай гадоў, усяго прыняў удзел у 73 матчах і забіў 5 галоў.

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў беларускую Вышэйшую лігуДмитрий Осадчий продолжит карьеру в "Граните", Халецкий перейдет в "Городею". У складзе «Граніта» стаў у асноўным выхадзіць на замену. У верасні 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у «Гаверлу» і ў выніку падпісаў кантрактЭкс-хавбек "Гранита" подписал контракт с "Говерлой". Аднак, ужо ў лютым пакіуў закарпацкі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча і забароны на рэгістрацыю новых ігракоў і вярнуўся ў «Граніт»Украинец Шульц пройдет просмотр в «Граните», Осадчий подпишет контракт. У красавіку правёў тры матчы за каманду, выйшаўшы на замену, пасля быў пераведзены ў дубль. 13 мая 2016 года пакінуў мікашэвіцкі клубДмитрий Осадчий расторг контракт с "Гранитом". В заявке клуба осталось 17 игроков.

У ліпені 2016 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт», аднак ужо восенню пакінуў яго. У 2017 годзе пераехаў гуляць у Ізраіль.

Міжнародная кар’ера У 2009 годзе правёў тры матчы за юнацкую (да 18 гадоў) зборную Украіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк-Спорт Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Бейт-Шэан Катэгорыя:Ігракі ФК Цэйрэй Кафр-Кана Катэгорыя:Ігракі ФК Хайфа Катэгорыя:Ігракі ФК Ірані Нешэр Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Тырат-Кармель