Олізб (ад ) — тэрмін, які сустракаецца ў старажытнагрэцкіх крыніцах і азначае фалаімітатар. Вырабляўся ў Старажытнай Грэцыі з скуры або тэракоты. Выраб адбываўся ў асноўным у горадзе Мілет, адкуль ішоў экспарт ў розныя краіны. Вырабам олізбаў з большага займаліся рамеснікі, якія спецыялізаваліся на абутку.
Этымалогія Слова «ὄλισβος» верагодна паходзіць ад дзеяслова «слізгаць» (ад ). На думку даследчыка Макса Нэльсана, тэрмін першапачаткова не абазначаў дзілда і не з’яўляўлся асноўнай назвай для гэтага прадмета. Хутчэй за ўсё першаснае значэнне было звязана з музычным інструментам і ўжо пазней, у творчасці паэта , атрымала пераносны сэнс, звязаны з фалічным аб’ектам.
Згадванне ў антычных крыніцах Найбольш раннія згадкі олізба сустракаюцца ў Арыстафана (), дзе ён апісваў выкарыстанне прыбора ў камічным сэнсе.
У візантыйскай тэрміну Олізб даецца акрэсленне «скураныя геніталіі» (). Таксама ў ёй са спасылкай на Арыстафана адзначаецца, што імі карысталіся міляцянкі і аўдавелыя жанчыны.
У сваіх літаратурных сцэнках «Мімах» старажытнагрэцкі паэт апісаў дыялог двух жанчын, якія абмяркоўвалі куплю Олізба ў гандляра.
Крыніцы
Катэгорыя:Сексуальныя цацкі