Кушва () — горад (з 1925) у Свярдлоўскай вобласці Расіі. Заснаваны ў 1735 годзе ў сувязі з адкрыццём радовішчаў жалезнай руды і будаўніцтвам металургічнага заводаКушва // Вялікая савецкая энцыклапедыя .
Горад размешчаны на рацэ Кушва, за 186 км ад Екацярынбурга. У склад гарадской акругі Кушва ўваходзіць таксама горад Верхняя Тура.
Насельніцтва
Эканоміка Асноўныя галіны прамысловасці:
Здабыча і ўзбагачэнне жалезнай руды (Гораблагадацкае рудаўпраўленне) Чорная металургія (Кушвінскі завод пракатных валкоў) Машынабудаванне і дрэваапрацоўчая прамысловасць (заводы — пракатных валкоў, электрамеханічны, чыгуначнага абсталявання, дрэваапрацоўчых станкоў, керамзітавага жвіру, завод па рамонце транспартнага абсталявання).
Вядомыя асобы Васіль Пятровіч Стаўроў (1940—2012) — беларускі спецыяліст у галіне механікі і тэхналогіі кампазіцыйных матэрыялаў.
Спасылкі Кушва // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Гарады Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1735 годзе