Аветык Ісаакя́н (, 1875—1957) — выдатны армянскі паэт, празаік, публіцыст. Акадэмік АН Арменіі (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1875 года ў Александропалі Эрыванскай губерні (цяпер Гюмры, Арменія).

Вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі «Геваркян» (1889—1892) і Лейпцыгскім універсітэце. У 1911 годзе быў выгнаны з Расійскай імперыі за рэвалюцыйную дзейнасць. Да 1936 года жыл галоўным чынам за мяжой (Францыя, Швейцарыя і інш.), асабіста быў знаёмы са шматлікімі інтэлектуаламі свайго часу. Ісаакян уваходзіў у Дашнакцуцюн і адзначыўся антысавецкімі выказваннямі.

Па вяртанні ў СССР быў старшынёй СП Армянскае ССР. Акадэмік АН Армянскае ССР (1943). Дэпутат ВС Армянскае ССР 2—4 скліканняў.

У той час Ісаакян знаходзіўся пад абаронай Першага сакратара ЦК КП Арменіі Рыгора Аруцінава. У 1937 годзе ён выкрасліў са спісу прадстаўленых НКУС СССР да арышту шматлікіх вядомых армянскіх дзеячаў, сярод якіх быў і ІсаакянПредставители интеллигенции призывают увековечить память руководителя Советской Армении Григория Арутюняна . Таксама для Ісаакяна, як і для некаторых іншых прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі, быў пабудаваны асабняк у Ерэване«Я буду просить вас, товарищ Сталин, разобраться в вопросе с Нагорным Карабахом и Нахичеваном» .

Аветык Ісаакян памёр 17 кастрычніка 1957 года. Пахаваны ў Ерэване ў Пантэоне імя Камітаса.

Творчасць Друкаваўся з 1892 года. Творчасць цесна звязаная з гісторыяй і культурай армянскага народа, прасякнутая гуманізмам і павагай да чалавечай годнасці. Першы зборнік вершаў «Песні і раны» (1897) вылучаецца лірызмам і напеўнасцю. У філасофскай паэме «Абул Ала Маары» (1901—1911) тэма трагічнага адзіноцтва моцнае асобы. Аўтар гістарычнай балады «Нашыя продкі» (1917), паэмы «Сасма Мгер» (1919, перапрацаваная ў 1937), зборніка вершаў і апавяданняў «Люлька цярпення» (1928), цыклаў вершаў «Нашыя гісторыкі і нашыя гусаны» (1939), «Маёй радзіме» (1940), «Армянская архітэктура» (1942), патрыятычных вершаў гадоў Вялікае Айчыннай вайны, раману «Уста Каро» (незакончаны).

На беларускую мову творы Ісаакяна перакладалі Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Эдуард Валасевіч.

Узнагароды і прэміі Сталінская прэмія першае ступені (1946) — за патрыятычныя вершы перыяду Вялікае Айчыннай вайны «Вялікаму Сталіну», «Ратны заклік», «Маёй радзіме», «Нашая барацьба», «Сэрца маё на вяршынях гор», «Вечнай памяці С. Г. Загіяна» Два ордэны Леніна Медалі СССР, у тым ліку медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

Памяць У сталіцы Рэспублікі Арменія Ерэване па адрасе Зарабян 20 адкрыты дом-музей А. Ісаакяна. А. Ісаакяну прысвечаная паштовая марка СССР 1975 года. А. Ісаакяну прысвечаная паштовая марка Арменіі 2000 года. Помнікі А. Ісаакяну ўсталяваныя ў Ерэване, у Гюмры.

Спасылкі

Дом-музей А. Ісаакяна Біяграфія на сайце armenianhouse.org

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Армянскамоўныя пісьіменнікі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР