Гаўры́ла Сямё́навіч Ві́ер (у некаторых крыніцах — Габрыель (Габрыэль) Віер; ) — беларускі мастак, жывапісец, мастак-рэстаўратар.
Біяграфія З 1905 года вучыўся і працаваў у Мінску ў іканапіснай майстэрні П. Курбатава. У 1910—1912 гадах вучыўся ў Пецярбургу ў мастака С. Ягорава, дзе ў 1916 годзе скончыў Рысавальную школу таварыства заахвочвання мастацтваў. У 1921 годзе вярнуўся ў Менск, працаваў дэкаратарам у тэатры «Чырвоная зала», выкладаў у чыгуначным тэхнікуме. У даваенны час таксама працаваў мастаком-рэстаўратарам у Мінскім сацыяльна-гістарычным музеі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў акупаваным Мінску, дзе з’яўляўся адзіным супрацоўнікам гістарычнага музея, які не здолеў эвакуіравацца ў савецкі тыл. Румын (малдаванін) па нацыянальнасці, не ведаючы нямецкай мовы, ён не меў магчымасці перашкодзіць рабаванню музейных калекцый акупантамі і марадзёрамі ў першыя дні вайны. З канца жніўня 1941 года працягнуў працу ў музеі ў якасці мастака-рэстаўратара пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця. У гады акупацыі Г. С. Віер здзейсніў значны ўнёсак у выратаванне беларускай культурнай спадчыны. У прыватнасці, ён знайшоў і адрэстаўраваў выдатную хрысціянскую святыню — абраз Мінскай Божай Маці, які перад вайной бальшавікі выкінулі ў дрывотнік каля Юбілейнага дома.
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
Творы
Аўтар твораў «Малады мастак» (1923), «Старое і новае» (1927), «Суботнік» (1932), «Маладыя спартсмены» (1934). Лепшыя творы гістарычнага жанру: «Курлоўскі расстрэл» (1924), «Лядовае пабоішча» (1938), «3 ліпеня 1944 года ў Мінску» (1945); з партрэтаў — «Змітрок Бядуля» (1924), «Сямейны партрэт» (1927), «Кандрат Крапіва» (1938) і інш.
Сярод рэлігійнага мастацтва вылучаецца створаны Г. С. Віерам у гады вайны новы іканастас для адноўленага Петрапаўлаўскага сабора ў Мінску.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малдове Катэгорыя:Мастакі Беларусі