Роберт Левандоўскі (; нар. , , Польшча) — польскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Найлепшы футбаліст 2020 і 2021 гадоў па версіі ФІФА.
Клубная кар’ера
Раннія гады Трэніраваўся ў моладзевай камандзе «Партызан» з роднага горада Лешна, дзе працаваў яго бацькаKulisy Sportu — Robert Lewandowski pt.1/3. Да 2004 года выступаў за варшаўскую «Варсовію». Пасля выступаў за варшаўскія клубы «Дэльта» і «Легія-2». Летам 2006 года перайшоў у «Зніч» з горада Прушкаў. У сезоне 2007/08 стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі Польшчы забіўшы 21 гол у 32 матчахRobert Lewandowski. 90minut.pl.
«Лех» Познань У ліпені 2008 года падпісаў пяцігадовы кантракт з пазнаньскім «Лехам»Lewandowski zagra w Lechu. Клуб за яго заплаціў 1,5 млн польскіх злотых. У Экстраклясе дэбютаваў 8 жніўня 2008 года ў хатнім матчы супраць «Белхатава» (2:3)Lech Poznań 2-3 GKS Bełchatów. 90minut.pl, у гэтым матчы Левандоўскі забіў гол на 67 хвіліне.
Роберт Левандоўскі звярнуў на сябе ўвагу еўрапейскіх клубаў, гэта значыць ім цікавіліся маскоўскі ЦСКАЛевандовский не перейдет в ЦСКА. dynamomania.com, англійскі «Вест Бромвіч Альбіён»Р.Левандовский не перейдет в ВБА. football.ua, дортмундская «Барусія»Р.Левандовский интересен Дортмунду. football.ua, галандскі «Феенорд»«Фейеноорд» хочет купить Левандовски. Не Мариуша. football.ua, піцерскі «Зеніт»Р.Левандовский перейдет в «Зенит»? football.ua і данецкі «Шахцёр»«Лех» отказал «Шахтёру». football.ua.
Роберт Левандоўскі стаў тварам папулярнай камп’ютарнай гульні FIFA 10 у Польшчы разам з англічанінам Уэйнам Руні. У снежні 2009 года польскае выданне «Piłka Nożna» прызнала Роберта Левандоўскага найлепшым іграком чэмпіянату ПольшчыМариуш Левандовский — игрок года в Польше. terrikon.dn.ua.
«Барусія» Дортмунд 19 мая 2010 года стала вядома, што Роберт прайшоў медыцынскае абследаванне ў «Барусіі», а 11 чэрвеня таго ж года ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім клубамDortmund macht Lewandowski-Transfer perfekt . focus.de. Сума трансферу лічыцца роўнай каля 4,5 млн еўраBorussia Dortmund striker Robert Lewandowski hits double as Poland beat Ivory Coast . Global news. 19 верасня ён забіў свой першы гол у Бундэслізе, у пераможным матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся з лікам 3:1Schalke 04 1-3 Borussia Dortmund . ESPN FC..
У сезоне 2011/12, дзякуючы траўме Лукаса Барыяса, Роберт трапіў у асноўны склад клуба да зімовага перапынку. Нападнік забіў два галы ў браму «Зандгаўзена», у матчы на Кубак Германіі (3:0). 20 жніўня 2011 года Левандоўскі адкрыў лік сваім галам у новым сезоне Бундэслігі ў матчы супраць «Нюрнберга», «Барусія» атрымала перамогу з лікам 2:0. У кастрычніку «Барусія» дасягнула 2 радку ў табліцы пасля перамогі з лікам 5:0 над «Кёльнам», а Левандоўскі тады адзначыўся дублемBorussia Dortmund 5-0 Koln: Five-star champions move second in Bundesliga table . Goal.com.. 17 снежня перад зімовым перапынкам Левандоўскі двойчы адзначыўся і аддаў галавую перадачу Кевіну Гроскройцу ў матчы супраць «Фрайбурга». У сувязі з яго якасцю гульні Роберт быў названы лепшым іграком года ў ПольшчыLewandowski ist Polens Bester. Kicker..
Пасля зімовага перапынку 22 студзеня 2012 года «Барусія» ўшчэнт разбіла «Гамбург» з лікам 5:1, дасяггнуўшы паводле пунктаў лідара «Баварыю», Левандоўскі двойчы забіў і дадаў на свой рахунак галавую перадачу на суайчынніка Якуба Блашчыкоўскага. 11 красавіка польскі нападнік забіў адзін гол у гульні супраць «Баварыі» ў ДортмундзеBorussia Dortmund see off Bayern Munich to close on successive title . The Guardian.. У заключнай гульні сезона ў фінале кубка Германіі Левандоўскі зарабіў хет-трык у матчы супраць усё той жа «Баварыю» (5:2).
У новы сезон Левандоўскі з’явіўся на пляцоўцы ў першым туры ў матчы супраць «Вердэра». Першы гол сезона забіў 15 верасня ў пераможным матчы супраць «Баера», які скончыўся з лікам 3:0. Апасля Роберт усталяваў новы клубны рэкорд, забіўчы паслядоўна ў 12 матчах лігі запар, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку Фрыдгэльма КаніцкаBVB-Torjäger Lewandowski überholt Konietzka . ruhrnachrichten.de..
24 красавіка 2013 года Левандоўскі стаў першым іграком, які забіваў чатыры галы ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, дасягнуўшы гэтага паказчыку ў матчы супраць іспанскага «Рэала» (4:1)Four-goal Lewandowski leaves Madrid reeling. UEFA.. 25 мая ён браў удзел у фінал Лігі чэмпіёнаў, аднак «Барусія» атрымала паражэнне з лікам 2:1 ад «Баварыі».
Свой першы гол у сезоне 2013/14 Роберт забіў 10 жніўня ў браму «Аўгсбурга» ў першым матчы сезонуAubameyang hat-trick has Dortmund flying. Bundesliga.. Увосень у Левандоўскага сапсаваліся адносіны з галоўным трэнерам «Барусіі» Юргенам Клопам, з-за жадання паляка перайсці да складу сапернікаў з «Баварыі», аднак нягледзячы на гэта Роберт выходзіў на пляцоўку і забіваў мячы за дортмундскі клуб. 1 лістапада ён аформіў свой адзіны хет-трык у сезоне ў пераможным матчы супраць «Штутгарта» (6:1)Lewandowski shines as Stuttgart hit for six. Bundesliga.com.. 3 студзеня Роберт заключыў кантракт з «Баварыяй», паводле якога свае выступы за клуб ён пачаў з наступнага сезона.
25 лютага 2014 года Роберт двойчы забіў у Лізе чэмпіёнаў мячы ў браму «Зеніта», стаўшы, такім чынам, найлепшым бамбардзірам «Барусіі» у еўракубках, перавысіўшы рэкорд у 16 галоў Стэфана ШапюізаLewandowski najlepszym strzelcem BVB w Europie!. sport.wp.pl.. Сезон Роберт скончыў з паказчыкам 20 галоў у Бундэслізе, стаўшы найлепшым бамбардзірам нямецкага першынства.
«Баварыя» Пра пераход польскага бамбардзіра стала вядома яшчэ ўвосень 2013 года. У студзені 2014 года Роберт заключыў 5-гадовы кантракт з мюнхенскім клубам. 9 ліпеня 2014 года ён быў прадстаўлены ў якасці гульца «Баварыі», атрымаўшы кашулю з 9 нумарам, з якой раней гуляў Марыа Манджукіч, што сышоў у «Атлетыка».
17 снежня 2020 года Роберт Левандоўскі названы найлепшым футбалістам года па версіі ФІФАfifa.com .
11 верасня 2021 года Роберт Левандоўскі забіў за «Баварыю» ў 17-м матчы запар і пабіў рэкорд Герда Мюлера па працягласці галявой серыі для гульцоў нямецкіх клубаў ва ўсіх турнірахpressball.by . 17 студзеня 2022 года Міжнародная федэрацыя футбола назвала лаўрэатаў 2021 года. Роберт Левандоўскі прызнаны найлепшым футбалістам планеты. 33-гадовы нападаючы стаў самым выніковым гульцом 2021 года, забіўшы 69 мячоў за «Баварыю» і зборную Польшчыblr.belta.by.
«Барселона» 16 ліпеня 2022 года «Баварыя» абвясціла аб дамоўленасці з іспанскай «Барселонай» аб пераходзе ЛевандоўскагаФутбол. «Бавария» официально объявила о переходе Роберта Левандовского в «Барселону» . pressball.by. 19 ліпеня нападнік падпісаў чатырохгадовы кантракт з каталонскім клубам, сума пераходу склала 45 млн еўра, а з магчымымі бонусамі 50 млн еўра. 20 ліпеня Левандоўскі быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Барселоны»Футбол. Роберт Левандовски официально представлен как игрок «Барселоны» . pressball.by.
Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Польшчы дэбютаваў 10 верасня 2009 года ў матчы супраць Сан-Марына (2:0)PZPN.PL — Oficjalny Serwis Polskiego Futbolu . pzpn.pl, Левандоўскі выйшаў на 59 хвіліне замест Марка Саганоўскага, а на 67 хвіліне адзначыўся забітым голам. На Еўра 2012 забіў першы гол турніра, але зборная Польшчы не здолела прайсці ў чвэрцьфінал.
Абсалютны рэкардсмен зборнай Польшчы па колькасці забітых галоў, а таксама па колькасці праведзеных гульняў за зборную краіны.
Сям’я З 2013 года жанаты з Аннай Левандоўскай, па нараджэнні Стахурскай. Анна скончыла Акадэмію фізічнага выхавання ў Варшаве, займалася каратэ і была прызёркай міжнародных спаборніцтваў. Сужэнцы выхоўваюць двух дзяцей.
Дасягненні «Лех» Чэмпіён Польшчы: 2010 Уладальнік Кубка Польшчы: 2009 Уладальнік Суперкубка Польшчы: 2009
«Барусія» Дортмунд Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Германіі: 2012 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2013 Лепшы ігрок чэмпіянату Германіі: 2012 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Германіі: 2013 Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2013
«Баварыя» Мюнхен Чэмпіён Германіі (8): 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022 Уладальнік Кубка Германіі (3): 2016, 2019, 2020 Уладальнік Суперкубка Германіі (5): 2016, 2017, 2018, 2020, 2021 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2020 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2020 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2020
«Барселона» Чэмпіён Іспаніі: 2023 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2022/23
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Зніч Прушкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Лех Познань Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона